wd wp Пошук:

Карагеоргій

Карагеоргій, Георгій Чорны (сапр. Георгій Петравіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сербія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сербскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.

Удзельнік антытурэцкага паўстання 1787 года, пасля паражэння якога ўцёк у аўстрыйскія ўладанні; за адмову пайсці з ім забіў бацьку (паводле іншых звестак, айчыма, адсюль мянушка «чорны»). У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сербскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сербскага паўстання 1804—13, выбраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавым саветам, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сербскім правадыром» (фактычна князем). Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пасля разгрому паўстання ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бесарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сербію, дзе забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119236710 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу