wd wp Пошук:

Мікола Сергіевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сергіевіч. Мікола Сергіевіч (поўн. — Мікалай Антонавіч Сергіевіч; 3 верасня 1921, в. Залессе, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — празаік, нарысіст, драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 закончыў сем класаў сярэдняй школы і паступіў у Мінскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасля заканчэння якога ў 19371939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 19391941 працаваў у Глоданскай сямігадовай школе Лёзненскага раёна. У 1941 завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута.

У 19411942 сувязны партызанскага атрада ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. У 19421944 партызан, рэдактар старобінскай падпольнай газеты «Савецкі патрыёт», 19441945 рэдактар гэтай жа, ужо не падпольнай газеты. У 19451951 загадваў аддзелам, быў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў рэдакцыі «Настаўніцкай газеты», у 19511952 загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Звязда», у 19521953 карэспандэнтам па Беларусі газет «Комсомольская правда», у 19531955 — «Известия». У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна). У 19601981 працаваў у рэдакцыі часопіса «Народная асвета». З 1981 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г. Жыве ў в. Лістападавічы Салігорскага раёна.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі.

Творчасць

Першыя нарысы М. Сергіевіча з’явіліся ў рэспубліканскім друку ў 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959), «Вясковыя навіны», аповесці «Першая вясна».

Яму ж належаць п’есы «Райскія пэўні», «Спалох у вялікімі доме», камедыя «Смех і… толькі» (паст. у 1975 Маладзечанскім народным тэатрам).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Народная асвета»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных