Транспланталогія ў Беларусі
На 2012 год Беларусь займала першае месца сярод краін СНД па колькасці трансплантацый органаў[1].
На 2016 год Беларусь па колькасці трансплантацый у год займала 24-е месца ў свеце[2].
Трансплантацыйныя актыўнасць у краіне за 2011 год склала 25,5 аперацый на адзін мільён насельніцтва[1].
Станаўленне беларускай транспланталогіі пачалося ў 1970 годзе, калі на базе клінікі уралогіі МДМІ ў 4-й бальніцы горада Мінска акадэмікам М. Я. Саўчанкам была праведзена першая аперацыя па перасадцы ныркі(руск.) бел.[3]. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь сярод іншых выконваюцца трансплантацыі ныркі, лёгкіх, касцявога мозгу(руск.) бел., печані(англ.) бел., сэрца(руск.) бел., таксама праводзяцца перасадкі ствалавых клетак чалавека і тканак: рагавіцы(руск.) бел., скуры(руск.) бел. і касцяной тканкі[3].
У сакавіку 2010 года на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы адкрыты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак, спецыялісты якога распрацоўваюць і ўкараняюць перадавыя тэхналогіі ў лячэнні захворванняў печані, падстраўнікавай залозы, нырак, гематалагічнай паталогіі, а таксама аказваюць экстранную і планавую высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу[3].
У 2012 годзе ў Беларусі выканана 274 аперацыі па перасадцы органаў. У краіне ладзіцца 29 трансплантацый на 1 мільён насельніцтва. У Мінску аперацыі па перасадцы нырак і печані выконвае РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы. Аддзяленні трансплантацыі ныркі таксама працуюць у Брэсце і ў Гомелі[4]. Плануецца, што да 2015 года яны з’явяцца таксама ў Магілёве, Віцебску і Гродне[5].
У 2014 годзе ў беларускіх медустановах выканана больш за 400 трансплантацый органаў — ныркі, печані, сэрца, падстраўнікавай залозы[6].
Па колькасці трансплантацый на 1 мільён насельніцтва Беларусь займае першае месца ў СНД. У 2014 годзе трансплантацыйная актыўнасць у краіне склала 43.6 аперацыі на мільён чалавек[6]. Для параўнання, у Польшчы ў 2013 годзе гэты паказчык быў роўны 40, у Літве — 22, у Расіі — 9.8, ва Украіне — 2.2[6].
За 13 гадоў колькасць трансплантацый у год вырасла ў 70 разоў. З 8 у 2005 годзе да 553 у 2017 годзе. Між тым, гэта толькі 50 % ад патрэбы краіны ў такіх аперацыях[7]
У верасні 2018 года 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска была пераўтворана ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі[8].
У 2007 годзе была прынятая новая рэдакцыя «Закона РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека»[3][9].
Беларускі закон аб трансплантацыі ў выпадку выняцця органаў ад трупнага донара грунтуецца на прынцыпе няспрошанай згоды, гэта значыць, што пры пэўных абставінах любы чалавек можа без яго згоды або згоды яго сваякоў стаць донарам унутраных органаў. Фармальна прызнаецца права блізкіх сваякоў патэнцыйнага донара выказваць сваю згоду ці нязгоду. Але, згодна з законам, урачы-трансплантолагі не абавязаныя даведвацца ці ёсць прыжыццёвая нязгода донара або яго блізкіх сваякоў[10].
У Беларусі існуе 70 цэнтраў забору трупных органаў, якія аператыўна дастаўляюць орган у клінікі транспланталогіі[11].
Для грамадзян рэспублікі аперацыі па перасадцы органаў праводзяцца бясплатна[3].
У кастрычніку 2018 года былі прыняты папраўкі ў Закон аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека, згодна з якімі было пашырана кола магчымых жывых донараў органаў і тканак за конт больш далёкіх сваякоў рэцыпіента, а таксама ўведзена паняцця «перакрыжаваная трансплантацыя»[12][7].
Першая перасадка сэрца ў Беларусі была здзейсненая ў красавіку 2009 года ў РНПЦ «Кардыялогія»[13].
13 лютага 2013 года ў краіне ўпершыню была праведена трансплантацыя сэрца дзіцяці[14].
У студзені 2015 года Брэст стаў першым рэгіянальным цэнтрам, дзе правялі аперацыю па перасадцы сэрца[15].
У верасні 2018 года ў Беларусі ўпершыню правялі рэтрансплантацыю сэрца[15][16]
Дынаміка аперацый па трансплантацыі сэрца[3][17][2][18][19][20]:
З 1994 года ў Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы касцявога мозгу[21]. Такія аперацыі ў цяперашні час выконваюць у 9-й клінічнай бальніцы Мінска і РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах[3].
Дынаміка аперацый па трансплантацыі касцявога мозгу (с — сумарна, д — дарослым, дз — дзецям)[3][22]:
Першую ў краіне аперацыю па перасадцы ныркі ў 1970 годзе выканаў акадэмік Мікалай Саўчанка. З тых часоў гэты орган перасаджвалі рэгулярна, але ў розныя гады колькасць аперацый вагалася. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у 1978 годзе было зроблена 40 перасадак нырак, а, напрыклад, у 1987-м — толькі 13[17]. Медыкамі Беларусі асвоены метад лапараскапічнага вымання донарскай ныркі[23].
У кастрычніку 2009 года нырку ўпершыню перасадзілі дзіцяці[24]. З кастрычніка 2009 па кастрычнік 2019 зрабілі 163 дзіцячыя трансплантацыі ныркі[24].
У маі 2011 года першую перасадку ныркі правялі ў Брэсце, у 2012 годзе — у Гомелі, а праз некалькі месяцаў і ў Гродне. У 2014 годзе нырку сталі перасажваць у Віцебску[15], а ў 2018 годзе аперацыі па перасадцы нырцы асвоілі ўрачы Магілёўскай абласной бальніцы, з гэтай даты падобныя аперацыі праводзяцца ў ва ўсіх абласцях краіны[25].
Дынаміка аперацый па трансплантацыі нырак з 2002 года[3][17][26][27][2]:
У красавіку 2008 года першую ў Беларусі аперацыю па трансплантацыі печані ў Беларусі правяла група ўрачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце Алега Румо[3].
Восенню 2009 года была праведзена першая перасадка печані дзіцяці[28], у маі 2010 — першая перасадка фрагмента печані ад роднаснага донара маленькаму дзіцяці[17][29]. На 2018 год выканана 60 перасадак печані дзецям[28].
Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані[3][30][31][2]:
У кастрычніку 2011 была беларускімі медыкамі была праведзена першая ў СНД аўтатрансплантацыя лёгкага[32].
1 лютага 2013 года беларускія трансплантолагі выканалі другую ў свеце аперацыю сублабарнай аўтатрансплантацыі лёгкага[33].
У ноч з 22 на 23 лютага 2015 года ў Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па перасадцы лёгкіх(руск.) бел. 58-гадовай жанчыне, якая пакутавала на ідыяпатычны лёгачны фіброз(англ.) бел.[6]. Аперацыя, якую выконваў загадчык аддзяленнем таракальнай хірургіі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Сяргей Яськоў, цягнулася больш за 12 гадзін. Плануецца зрабіць такія аперацыі рэгулярнымі[6]. Беларусь — другая краіна СНД пасля Расіі, дзе выконваюцца перасадкі лёгкіх[6].
У снежні 2017 года ў Беларусі зрабілі першую перасадку лёгкіх пацыентцы з мукавісцыдозам[34].
Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані[15][2]:
12 чэрвеня 2009 года была ўпершыню зроблена трансплантацыя падстраўнікавай залозы[15].
Дынаміка аперацый па трансплантацыі падстраўнікавай залозы[2]:
Першую ў рэспубліцы трансплантацыю комплексу падстраўнікавай залозы, ныркі і часткі кішачніка правялі ў ліпені 2009 года ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска лекары гэтай клінікі і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. Саўчанкі[35].
У лютым 2012 года ўпершыню была праведзена аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца і ныркі адначасова[14][36].
З комплексных аперацый беларускім медыкам засталося засвоіць толькі перасадку комплексу «сэрца-лёгкае»[6].
У сакавіку 2006 года на базе аддзялення хірургічнай гепаталогіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска была праведзена першая ў Беларусі і ў свеце аперацыя па ксенатрансплантацыі тканкі шчытападобнай залозы[3].
У 2015 годзе пасля трансплантацыі памерла 27 пацыентаў (лятальнасць 6 %)[27].
Трохгадовая выжывальнасць пры трансплантацыі ныркі ад жывога донара складае 92 %, ад памерлага — 80 %[27].
Шпітальная смяротнасць пасля перасадкі печані склала ў 2013 годзе 6,1 %, у 2014-м — 7,4 %, у 2015-м — 13,8 %. Позняя лятальнасць склала 3, 7,4 і 15,2 % адпаведна[27].