wd wp Пошук:

Мікалай Сямёнавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. Мікалай Сямёнавіч Казло́ў[2] (17.5.1907, Цвер, Расія — 4 красавіка 1993, Мінск) — беларускі хімік-арганік. Прафесар (1933), доктар хімічных навук (1935). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).

Біяграфія

У 1928 годзе скончыў Цвярскі педагагічны інстытут, у 1932 годзе — аспірантуру пры Маскоўскім універсітэце. У 1933—1938 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, адначасова загадчык кафедры арганічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах і ссылцы 8 гадоў. У 1946—1967 гадах загадчык кафедры хіміі Пермскага педагагічнага і Пермскага сельскагаспадарчага інстытутаў. Рэабілітаваны 20.1.1956. У 1967—1972 гадах дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1973 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1988 — дарадца пры дырэктары інстытута.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дружбы народаў (1977), «Знак Пашаны» (1961), медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па сінтэзе арганічных злучэнняў і вывучэнні механізму дзеяння гетэрагенных і гамагенных каталізатараў. Прапанаваў спосабы атрымання гетэрацыклічных злучэнняў, сінтэзу хіналінаў (рэакцыя Казлова). Удзельнічаў у распрацоўцы сінтэзу хлорапрэнавага каўчука, сінтэзаваў новыя фізіялагічна актыўныя рэчывы, цыянінавыя фарбавальнікі, антыстатыкі для палімераў. Распрацаваў рэакцыю гідраамініравання арганічных рэчываў новымі азотнымі злучэннямі.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 98 вынаходак[3]. Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 https://www.bsmu.by/page/55/3098/
  2. Беларусь, 1995
  3. Памяці вучонага: Казлоў Мікалай Сямёнавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цверы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта