wd wp Пошук:

Мікалай Сафронавіч Байкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байкоў.

Мікалай Сафронавіч Байкоў[1] (красавік 1915[1], в. Покаць, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 3 кастрычніка 1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія

Мікалай Байкоў нарадзіўся ў 1915[1] годзе ў вёсцы Покаць (цяпер — Чачэрскі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 1941[1] годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года чырвонаармеец Мікалай Байкоў быў стралком 78-га стралковага палка 74-й стралковай дывізіі 13-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2].

У канцы верасня 1943 года Байкоў адным з першых у сваім падраздзяленні фарсіраваў Дняпро на поўнач ад Кіева[1]. Удзельнічаў у ўтрыманні плацдарма на заходнім беразе ракі, атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў і працягнуў адбіваць контратакі праціўніка, чым спрыяў паспяховай пераправе праз раку сваёй роты[2].

Прапаў без вестак 3 кастрычніка 1943 года[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Мікалай Байкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна і шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Бойков Николай Сафронович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Бойков Николай Сафронович(руск.) . . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 2012-3-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклыя без вестак