wd wp Пошук:

Дастыш фантастыш

«Да́стыш фанта́стыш» (руск.: Дастиш фантастиш) — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Аляксандра Канановіча, зняты ў 2009 годзе[1]. Паводле афіцыйнай афішы, фільм прылічаецца да жанра «кінаістэрыка».

Сюжэт

Фільм пра пацешных, энергічных і вынаходлівых жыхароў вёскі «375 километр». Яны аруць зямлю на танку і маюць уласны агульны мабільны тэлефон, з якім ездзіць паштальён бабуля Нюра. Галоўны герой фільма Ванька мае ўмілаваную ў Аўстраліі і зносіны з ёю адбываюцца выключна праз інтэрнэт дзякуючы мабільнаму тэлефону. Суседская дзяўчына Варка, якая таемна закаханая ў Ваньку, не можа змірыцца з існаваннем суперніцы і робіць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу хлопца[2].

У ролях

Акцёр Роля
Аляксандр Казелла Ванька Ванька
Марыя Возба Варка Варка
Паліна Сыркіна
Сяргей Журавель
Алег Ткачоў Вася бацька Ванькі Вася
Тамара Міронава
Анастасія Шпакоўская Джына спявачка Джына
Святлана Акімава
Зміцер Малашчыцкі
Максім Брагінец

Здымкі і прэм’ера

Здымкі праходзілі ў Беларусі. Прэм’ера фільма адбылася 16 красавіка 2010 года ў Мінску[3]. Пракатная катэгорыя: 16+.

Крытыка

Па меркаванню крытыкаў, кінастужка не атрымалася яркай і захапляльнай. Слабым бокам фільма з’яўляецца непрафесійны мантаж і невыразная гульня акцёраў. Аднак крытыкі адзначаюць добра праведзеную рэкламную кампанію і цікавасць да кінастужкі з боку гледачоў[4].

Саўндтрэк

Музыку да фільму выконвалі гурты «Крамбамбуля», «Naka», «Барто», «Дзецідзяцей». Прэм’ера саўндтрэка адбылася 23 красавіка 2010 года ў мінскім клубе «Рэактар»[5].

Тэхнічныя дадзеныя

Зноскі

  1. Дастиш фантастиш(руск.) . КиноПоиск. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  2. Скоро! Белорусская эксцентричная комедия «Дастиш Фантастиш»(руск.)  (недаступная спасылка). СТБ (08.04.2010 – 17:46). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  3. «Дастиш фантастиш» стартует 16 апреля!(руск.) . Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  4. Сидоренко, Антон. «Дастиш фантастиш»: Хутка, смачна(руск.) . КиноПарк (19 апреля 2010 г.). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  5. Саўндтрэк да «Дастыш фантастыш» прагучыць жыўцом (нявызн.). Наша Ніва (22.04.2010 / 09:08). Праверана 7 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Кінакамедыі Беларусі
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Фільмы Аляксандра Канановіча
Катэгорыя·Фільмы, знятыя ў Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы 2009 года