У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амосаў.
Мікалай Міхайлавіч Амосаў (6 (19) снежня 1913, в. Альхова, Валагодская вобласць — 12 снежня 2002, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі таракальны хірург, навуковец-медык, літаратар.
Аўтар наватарскіх методык у кардыялогіі і таракальнай хірургіі, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя («метад абмежаванняў і нагрузак»), дыскусійных прац па геранталогіі, праблемах штучнага інтэлекту і рацыянальнага планавання грамадскага жыцця («сацыяльнай інжынерыі»). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1969) і Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біялагічнай і медыцынскай кібернетыцы. Аўтар кнігі «Мысли и сердце» (1965).
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1979 гадах, Народны дэпутат СССР з 1989 года, член Вярхоўнага Савета СССР з 1989 года.