Мязга Мікалай Мікалаевіч (нар. 31 мая 1965, Ражковічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук (2017), прафесар (2020).
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі міждзяржаўных адносін СССР і Польшчы ў 1920-1930-я гады і месца ў іх беларускіх земляў, гісторыі міжнародных адносін у Еўропе ў міжваенны перыяд, айчыннай і замежнай гістарыяграфіі гэтых пытанняў. Вывучае месца Беларусі ў палітыцы еўрапейскіх дзяржаў у 1914—1991 гадах, праблемы асвятлення гісторыі Заходняй Беларусі ў гістарыяграфіі СССР і Польшчы, месца гістарычнай навукі ў ідэйна-палітычным супрацьстаянні СССР і Польшчы ў перыяд паміж сусветнымі войнамі і інш.