wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаркасаў.

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў (руск.: Никола́й Константи́нович Черка́сов, 19031966) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1947). Лаўрэат Ленінскай (1964) і пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1950, 1951 — двойчы).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначнага служачага. Скончыў Інстытут сцэнічных мастацтваў (1926).

З 1919 года — артыст-міміст Петраградскага Марыінскага тэатра оперы і балета, Вялікага драматычнага тэатра і іншых тэатраў, у 1926—1929 — акцёр Ленінградскага ТЮГа, у 1929—1931 гадах — артыст Ленінградскага і Маскоўскага мюзік-холаў, у 1931—1933 гадах — Ленінградскага перасоўнага тэатра «Камедыя», у 1933—1965 гадах — Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна.

У 1926—1929 гадах Чаркасаў выступаў на сцэне Свабоднага тэатра сумесна з Пятром Бярозавым і Барысам Чырковым у папулярным эстрадным нумары «Пат, Паташон і Чарлі Чаплін», які быў выкарыстаны ў фільме «Мой сын» (1928), а потым паўтораны ў «Канцэрце на экране» (1940).

Памёр 14 верасня 1966 года. Пахаваны ў Ленінградзе ў некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118666142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Черкасов Николай Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе