Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (20 студзеня 1920, п. Галодны Стэп, Самаркандская вобласць —1 студзеня 1983) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года, першы бой прыняў каля г. Залачоў Львоўскай вобласці. Ваяваў на розных франтах: Заходнім, Калінінскім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім, быў двойчы паранены.
У ліпені 1944 года стаў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода і парторг роты 415-га стралковага палка 1-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту.
Вызначыўся ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі пры вызваленні г. Брэста. 24 сакавіка 1945 ода было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5484).
Пасля вайны дэмабілізаваны ў званні старшыны, жыў і працаваў у Казахскай ССР. Працаваў у саўгасе «Баяўт», быў старшынёй Чырвонакастрычніцкага сельсавета ў Пахта-Аральскім раёне Паўднёва-Казахстанскай вобласці. З 1956 года — у г. Ленгер Чымкенцкай вобласці: арматуршчык, бетоншчык, праходчык шахты «Тогуз-1», на якой адпрацаваў адзінаццаць гадоў. З 1970 года — на Чымкенцкім заводзе фосфарных солей.
Памёр 1 студзеня 1983 года, пахаваны ў сяле Достык (цяпер Аляксандраўка) Ленгерскага раёна.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1945), ордэнамі Славы III (1944) і II (1944) ступеняў, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 16 мая 1969 года яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Брэста.
У музеі абароны Брэсцкай крэпасці ў зале № 8 «Дорогами побед» дэманструецца пісталет-кулямёт Шпагіна, якім карыстаўся М. Д. Свінарчук. У ліпені 1984 г. яго жонка, Ганна Фёдараўна, перадала ў фонды МК «Брэсцкая крэпасць-герой» дакументы і асабістыя рэчы Мікалая Давыдавіча. У чэрвені 2009 года яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Паўднёвы» г. Брэста.