wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Клебановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клебановіч. Мікалай Васільевіч Клебановіч (нар. 1 мая 1957, в. Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі глебазнаўца, доктар сельскагаспадарчых навук (2004), прафесар (2016), дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (2017).

Біяграфія

Мікалай Васільевіч Клебановіч нарадзіўся 1 мая 1957 года ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

На выбар прафесіі вялікі ўплыў аказалі бацькі. Бацька — Васіль Фёдаравіч, большую частку жыцця працаваў у НДІ глебазнаўства і аграхіміі старэйшым навуковым супрацоўнікам, а з 1974 па 1977 гг. — загадчыкам сектара. Юны Мікалай бываў з бацькам на палявых пошуках, у школьныя гады захапляўся матэматыкай і геаграфіяй.

У 1974 г. скончыў СШ № 24 г. Мінска і паступіў на геаграфічны факультэт БДУ. Ужо ў студэнцкія гады з’явіліся першыя два артыкулы М. В. Клебановіча ў «Весніку БДУ» (у сааўтарстве з дацэнтам У. В. Сцяцко). На працягу трох гадоў быў старастай глебавага гуртка пры кафедры глебазнаўства БДУ. У 1979 г. атрымаў дыплом з адзнакай.

У 1980 годзе Мікалай Васільевіч паступіў у аспірантуру Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі. За гады навучання ў аспірантуры падрыхтаваў дысертацыю па спецыяльнасці «глебазнаўства» на тэму «Змена марфалагічных прыкмет, асноўных уласцівасцяў і ўрадлівасці дзярнова-падзолістых супяшчаных глеб у працэсе акультурвання», якую паспяхова абараніў 1 сакавіка 1984 года. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў малодшым, старэйшым (са снежня 1985 г.), а затым і вядучым (з лютага 1991 г.) навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Асноўнай сферай навуковых інтарэсаў становіцца праблема аптымізацыі кіслотнасці глеб Беларусі, праводзяцца шматлікія палявыя і лабараторныя эксперыменты для падрыхтоўкі доктарскай дысертацыі.

У жніўні 1999 года перайшоў на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на пасаду дацэнта кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта.

У сакавіку 2004 г. абараніў дысертацыю па спецыяльнасці «аграхімія» на тэму «Сістэма падтрымліваючага вапнавання глеб Беларусі» (навуковы кансультант — акадэмік І. М. Багдзевіч).

З верасня 2004 года працаваў загадчыкам кафедры глебазнаўства і геалогіі БДУ, з 2010 года — кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм. У лютым 2017 г. прызначаны дэканам геаграфічнага факультэта.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Вучоны

Клебановіч М. В. з’яўляецца вядучым спецыялістам у галіне хімічнай меліярацыі глеб, антрапагеннай эвалюцыі глеб, ГІС-картаграфавання глеб, аграхіміі. Ім распрацаваны пытанні тэорыі, методыкі і практыкі вапнавання кіслых глеб у Беларусі, ён з’яўляецца адным з аўтараў дзеючай інструкцыі «Аб парадку вапнавання кіслых глеб сельскагаспадарчых зямель Рэспублікі Беларусь». Апошнія 10 гадоў распрацоўвае тэарэтычныя асновы рацыянальнага землекарыстання ў Беларусі, фарміруе глебазнаўчую навуковую школу ў БДУ. З’яўляецца членам ВМА ВНУ Рэспублікі Беларусь па геаграфічнай адукацыі.

З’яўляецца членам рэдкалегіі навуковых часопісаў: «Глебазнаўства і аграхімія», «Зямля Беларусі», «Веснік БДУ», ​​"Аграхімічных веснік" (Масква).

Апублікаваў больш за 300 навуковых і вучэбных прац, у тым ліку звыш 40 навучальных дапаможнікаў і карт, больш за 100 артыкулаў у часопісах са спісу ВАК Беларусі. Без сааўтарства падрыхтавана 100 публікацый.

Педагог

М. В. Клебановіч падрыхтаваў аўтарскія курсы лекцый па 5 дысцыплінах.

Пералік курсаў на геаграфічным факультэце:

Узнагароды і прэміі

За поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці быў двойчы ўдастоены Ганаровай граматы БДУ, занесены на дошку гонару БДУ (2013 год).

Асноўныя публікацыі

  1. Землеустройство : учеб. пособие / Д. А. Чиж, Н. В. Клебанович. Минск, 2011. 208 с.
  2. Международный конгресс по информатике: информационные системы и технологии: материалы международного научного конгресса 31 окт. — 3 нояб. 2011 г. : в 2 ч. Ч. 1. — Минск: БГУ, 2011. — C . 76-81.
  3. Генин, В.А. Проектирование геопортала Национального парка «Нарочанский» / В.А. Генин, С.Г. Мышляков, Н.В. Клебанович // ГИС-технологии в науках о Земле [Электронный ресурс]: материалы конкурса ГИС-проектов студентов и аспирантов ВУЗов Республики Беларусь, проведенного в рамках празднования Международного Дня ГИС 2013, Минск, 20 ноябр. 2013 г. / редкол.: Д.М. Курлович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2013. – С. 100-103.
  4. Структура и морфогенез почвенного покрова в условиях антропогенного воздействия: материалы Междунар. науч.-практ. конф., 17 – 20 сент. 2013 г. / редкол.: И.И. Пирожник (гл. ред.), Н.В. Клебанович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2013. – С. 62–66.
  5. Аношко В. С., Клебанович Н. В.  Кафедре почвоведения 80 лет: этапы, направления, результаты деятельности. — Минск, 2013. — 26 с.
  6. Генин, В.А. Моделирование возможных техногенных катастроф на Островецкой АЭС с помощью ГИС-технологий / В.А. Генин, Н.В. Клебанович // ГИС-технологии в науках о Земле [Электронный ресурс]: материалы конкурса ГИС-проектов студентов и аспирантов ВУЗов Республики Беларусь, проведенного в рамках празднования Международного Дня ГИС 2013, Минск, 20 ноябр. 2013 г. / редкол.: Д.М. Курлович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2013. – С. 12-15.
  7. Структура и морфогенез почвенного покрова в условиях антропогенного воздействия: материалы Междунар. науч.-практ. конф., 17 – 20 сент. 2013 г. / редкол.: И.И. Пирожник (гл. ред.), Н.В. Клебанович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2013. – С. 44–47.
  8. Геоинформационные системы военного назначения (теория и практика применения) : сб. тез. докл. Респ. науч.-метод. конф., 29 апр. 2015 г. — Минск, 2015. — С.134-136

Публікацыі ў часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

  1. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2006. — № 1. — С. 92-97.
  2. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2006. — № 2. — С. 109—115.
  3. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2008. — № 2. — С. 105—111.
  4. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2010. — № 2. — С. 79-83.
  5. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2010. — № 2. — С. 114—115.
  6. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2011. — № 1. — С. 77-81.
  7. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2013. — № 2. — С. 81-86
  8. Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — 2014. — № 1. — С. 106—107

Поўны спіс публікацый: Электронная бібліятэка БДУ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Глебазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэску