wd wp Пошук:

Мікалай Аляксеевіч Северцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Северцаў. Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[2] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[3][4] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[3].

Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[3]. Пахаваны на радзіме[3]. Магіла не захавалася[3].

Навуковая дзейнасць

У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.

Памяць

У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[5]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[3].

Зноскі

  1. Nikolai Severtzov // https://pantheon.world/profile/person/Nikolai_Severtzov Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 5 6 Елена Миннибаева Пик Северцова. Как уроженец Воронежской губернии стал всемирно известным учёным // РИА «Воронеж» (руск.)
  4. Северцов Николай Алексеевич // Проект «Детям о Воронежском крае» Воронежской областной детской библиотеки (руск.)
  5. Научно-учебный Музей Землеведения МГУ имени М. В. Ломоносова (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары прыродазнаўчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Азіі