wd wp Пошук:

Карл Францавіч Рулье

Карл Францавіч Рулье́[4] (фр.: Сarl (Karl) Rouillier (Rouille), руск.: Карл Францевич Рулье; 20 красавіка 1814 — 22 красавіка 1858) — расійскі вучоны, палеантолаг, заолаг, эвалюцыяніст, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1842).

Біяграфія

Паштовая марка СССР 1958 года

Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і французскага імігранта. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і, потым у прыватных пансіёнах. З 1829 года выхаванец, з 1831 года студэнт Маскоўскага аддзялення Медыка-хірургічнай акадэміі. Акадэмію скончыў у 1833 годзе і быў зацверджаны лекарам першага аддзялення. З-а недахопу сродкаў паступіў на службу малодшым лекарам у рыжскі драгунскі полк. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку і па прапанове Г. І. Фішэра фон Вальдгейма заняў пасаду рэпетытара на кафедры заалогіі і мінералогіі Медыка-хірургічнай акадэміі. У 1937 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара медыцыны і адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю заняў пасаду захавальніка Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта, з 1940 года — яго дырэктара. У 1937 годзе абраны членам Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, пасаду сакратара якога займаў у 1840—1851 гадах. У 1840 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па заалогіі ў Маскоўскім універсітэце. З 1842 года экстраардынарны прафесар, з 1850 года ардынарны прафесар кафедры заалогіі физіка-матэматычнага аддзялення філасофскага факультэта.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па геалогіі, палеанталогіі, тэарэтычнай біялогіі, эвалюцыйным развіцці арганічнага свету. Заснавальнік навуковай школы заолагаў-эвалюцыяністаў.

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. 1 2 International Plant Names Index — 1999.
  2. 1 2 Charles Rouillier // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Рулье Карл Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Палеантолагі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Прафесары МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Палеантолагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Біёлагі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук