wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Львоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Львоў. Мікалай Александравіч Львоў (руск.: Никола́й Алекса́ндрович Львов; 4 [15] мая 1753[1], маёнтак Нікольскае-Чарэнчыцы(руск.) бел. каля Таржка, цяпер Цвярской вобласці — 22 снежня 1803 [3 студзеня 1804], Масква) — адзін з найвыдатных і рознабаковых прадстаўнікоў Рускай Асветы(руск.) бел.: архітэктар-паладыянец, графік, паэт, перакладчык, музыкант[2].

Біяграфія

Належаў да старадаўняга цвярскога роду(руск.) бел.. Сын небагатага цвярскога памешчыка Аляксандра Пятровіча Львова і Праскоўі Фёдараўны, народжанай Хрыпуновай.

У 1769 Львоў паступіў у Праабражэнскі полк. Шмат займаўся самаадукацыяй. У школе Бібікава (Ізмайлаўскі полк) стварыў кружок «Чатырох разумных абшчыннікаў», куды ўвайшлі М. Восіпаў, М. і П. Ермалаевы. З канца 1770 вакол Львова склалася кола людзей, аб’яднаных агульнымі поглядамі, творчымі пошукамі, жыццёвымі пазіцыямі. Апроч шваграў Дзяржавіна і Капніста, да яго належалі І. І. Хемніцэр, Д. Р. Лявіцкі, У. Л. Баравікоўскі і Е. І. Фамін.

У 1779 г. тайна абвянчаўся з Марыяй Аляксееўнай Дзяковай(руск.) бел., чые родныя сёстры былі ў шлюбе з паэтамі Дзяржавіным і Капністам(руск.) бел.. У Львовых было два сыны і тры дачкі.

Львоў, адзін з самых эрудзіраваных і дасціпных людзей свайго часу, займаўся архітэктурай, археалогіяй, хіміяй, геалогіяй, механікай, збіраў народныя песні, стварыў вершаваны пераклад Анакрэонтавых песень, быў таленавітым гравёрам і малявальшчыкам. У 1783 Львоў быў выбраны ў Расійскую Акадэмію, з 1785 быў ганаровым членам Акадэміі мастацтваў.

Сабор Святога Іосіфа ў Магілёве, пач. XX ст.

Як архітэктар Львоў вядомы сваімі пабудовамі ў Пецярбургу і наваколлях; як аўтар сабораў — Барысаглебскага ў Таржку (1785-96) і Святога Іосіфа ў Магілёве (пабудаванага ў памяць аб сустрэчы Кацярыны II з імператарам Іосіфам II), сядзібных комплексаў у Цвярской[3], Наўгародскай і Маскоўскай губернях.

Царква Вялікамучаніцы Кацярыны (Львоўская ратонда) у горадзе Валдай
Прыярацкі палац у Гатчыне

У архітэктурнай творчасці быў прыхільнікам антычнай класікі і італьянскага архітэктара XVI ст. А. Паладзіа (перавёў і выдаў трактат «Чатыры кнігі Паладыевай архітэктуры»). Талент Львова-канструктара выявіўся ў пошуках новых будаўнічых матэрыялаў, распрацоўцы спосабаў землябітнага будаўніцтва, ацяплення і вентыляцыі будынкаў. Разнастайнасць інтарэсаў Львова знайшло адлюстраванне і ў тэматыцы яго кніг: ад прац пра печы і каміны і пра ўжыванне землянога вуглю да «Летапісца вялікага рускага» (руск.: Летописца великого русского) і вядомага зборніка «Збор рускіх народных песень з іх галасамі» (руск.: Собрание русских народных песен с их голосами; 1790), да якога аўтар напісаў свой трактат «Пра рускія народныя спевы» (руск.: О русском народном пении). Вялікую цікавасць ён праяўляў да праблемы народнасці, што знайшло адлюстраванне ў яго лібрэта да камічнай оперы Е. І. Фаміна «Ямшчык на падставе» (руск.: Ямщики на подставе; «Ігрышча незнарок») (1787). Львоў з’яўляўся адным з заснавальнікаў пейзажнага стылю ў рускім садаводстве.

Цудоўны малявальшчык, ён стварыў праект зоркі і знакаў ордэна Святога Уладзіміра, новых знакаў ордэна Святой Ганны. Планаваў выпусціць «Слоўнік мастакоў і мастацтваў» (руск.: Словарь художников и художеств), але гэта праца не была выдадзены, а рукапіс — страчаны.

Знайшоў і апублікаваў з прадмовай два летапісы Старажытнай Русі: «Летапісец рускі ад прышэсця Рурыка да скону Іаана Васільевіча» (руск.: Летописец русский от пришествия Рурика до кончины Иоанна Васильевича; 1792) і «Падрабязны летапіс ад пачатку Расіі да Палтаўскай Баталіі» (руск.: Подробную летопись от начала России до Полтавской Баталии; 17981799).

Ілюстрацыя да «Рускай пірастатыкі» М. А. Львова

У 1795 г. Львоў апублікаваў сваю працу па ацяпленню і вентыляцыі «Руская пірастатыка, або ўжыванне выпрабаваных камінаў і печаў» (руск.: Русская пиростатика, или употребление испытанных каминов и печей), дзе апісваюцца выпрабаваныя і некаторыя вынайдзеныя ім удасканаленні ацяпляльных прыбораў. У 1799 была апублікавана другая частка, дзе была прапанавана канструкцыя каларыфернай печы. Выданню трэцяй перашкодзіла смерць Львова[4].

Памяць

Бюст М. А. Львова ў Таржку

13 чэрвеня 2004 года ў цэнтры горада Таржка быў усталяваны помнік М. А. Львову, створаны па ініцыятыве і сіламі фонду імя Львова сумесна з адміністрацыяй горада Таржка. Праект помніка выканаў архітэктар У. П. Гарадовіч, а бюст архітэктара стварыў скульптар Ю. П. Карпенка[5].

C 2003 года імя М. А. Львова носіць Цвярское вучылішча культуры[6].

Зноскі

  1. Дмитриева Г. М. «Документы Государственного архива Тверской области о Н. А. Львове» // «Гений вкуса: Материалы международной научно-практической конференции, посвященной творчеству Н. А. Львова» / Ред. М. В. Строганов. — Тверь: ТвГУ, 2001. — С.9
  2. Львов, Николай Александрович // Русский биографический словарь: Лабзина — Лященко. — Изд. Императорским Русским Историческим Обществом. — Санкт-Петербург: тип. Гл. упр. уделов, 1914. — Т. 10. — С. 778-784. — 846 с.
  3. Сядзіба «Васілёва» на рацэ Тверцы ў трох кіламетрах на поўнач ад Таржка.
  4. Андреевский А. К. Отопление. — Минск: Выш. школа, 1982. — с. 5.
  5. Грунтостроение — Благотворительный фонд им. Н. А. Львова
  6. Цвярское вучылішча культуры імя М. А. Львова Архівавана 8 лютага 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваторжскім павеце
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Члены Акадэміі Расійскай
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Гатчыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1804 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва