wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Кавязін

Мікалай Аляксандравіч Кавя́зін[1] (15 верасня 1898 — 9 сакавіка 1950) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Жлобін, у сям’і чыгуначніка. У 1905 годзе сям’я Кавязіных пераехала ў Мінск, дзе Мікалай скончыў школу і ў 1917 годзе паступіў у Мінскае камерцыйнае вучылішча[2]. З 1922 года акцёр і мастак у 2-й вандроўнай трупе Галоўпалітасветы[3]. У 1920-х гадах працаваў у чыгуначнай школе Мінска настаўнікам малявання, кіраваў драматычным аматарскім калектывам у клубе імя Леніна і драматычным гуртком на таварнай станцыі[2]. Арганізатар і мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР у 1931—1937 гадах. У 1938—1939 гадах Мікалай Кавязін на пасадзе мастацкага кіраўніка Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кавязін служыў байцом на бронецягніку, удзельнічаў у дэсантных аперацыях[2].

З канца 1944 года Мікалай Кавязін прызначаны мастацкім кіраўніком Палескага абласнога тэатра імя Янкі Купалы[1], што аднавіў дзейнасць у Мазыры[2]. З 1945 года года мастацкі кіраўнік Бабруйскага абласнога тэатра, з 1947 года — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць

Пастаноўкі Мікалая Кавязіна вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці з’яў і характараў[3]. Частку сваіх пастановак ён афармляў як мастак.

Сярод пастановак:

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 Святлана Пятроўская Лёс, «пабудаваны» тэатрам // Газета «Культура», № 43 (1065) 27.10.2012 — 03.11.2012
  3. 1 2 БелЭн, 1998

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак