wd wp Пошук:

Міжземнаморскі Саюз

Члены Саюза: сінія - члены ЕС, жоўтыя - астатнія, Лівія — назіральнік

Саюз для Міжземнамор’я (MU; фр.: Union méditerranéenne/Union pour la Méditerranée, англ.: Mediterranean Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае краіны Міжземнамор’я і краіны, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Існуе з 2008 года.

Мэты арганізацыі

Са звароту прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі да жыхароў Міжземнамор’я: «Робім адзіную справу, з агульнай мэтай, аб’яднанай структурай»[Крыніца?].

Саюз пазіцыянуецца як натуральны працяг барселонскага працэсу — працэсу еўрапейскага і міжземнаморскага супрацоўніцтва.

Саюз павінен займацца пытаннямі энергіі і энерганосьбітаў, бяспекі, барацьбы з тэрорам, міграцыі, гандлю. Міжземнаморскі і Еўрапейскі саюзы працуюць разам у рамках некаторых агульных структур, у тым ліку праваахоўныя структуры ў рамках барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі.

Гісторыя стварэння

Роля і пазіцыя Францыі

Лічыцца, што аўтарства першапачатковага праекта Міжземнаморскага саюза належыць асабістаму дарадцы Нікаля Сарказі, Анры Гэно (фр.: Henri Guaino), які пасля заняў ва ўрадзе Сарказі пасаду спецыяльнага дарадцы пры прэзідэнце Рэспублікі.

Адной з мэт праекта з’яўлялася прасоўванне Францыі на ключавыя пазіцыі ў еўрапейскім дыялогу з міжземнаморскім рэгіёнам, які не ўваходзяць у ЕС, лідарства ў тэхналагічным развіцці паўночнаафрыканскіх краін і прамы доступ Еўрасаюза да газавых радовішчаў Паўночнай Афрыкі. Газаправод, які ў будучыні зможа дастаўляць афрыканскі прыродны газ у Еўропу, знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва.

У прыватнасці ў 2008 годзе ўрад Ізраіля прыняў рашэнне аб дадатковым фінансаванні будаўніцтва газаправода з Егіпта ў паўночным кірунку для павелічэння патэнцыйнай прапускной здольнасці.

Роля і пазіцыя Германіі

Знешнепалітычнае ведамства Германіі, краіны, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў Еўрапейскім саюзе, першапачаткова было вельмі занепакоена магчымым умацаваннем пазіцый Францыі, і як следства, магчымым паслабленнем уплыву ФРГ. Таксама, не будучы міжземнаморскім дзяржавай, Германія не магла прэтэндаваць на непасрэдны ўдзел у Міжземнаморскім саюзе, а вымушана была б прызнаць ролю Францыі як пасярэдніка ў палітычным дыялогу з краінамі Міжземнамор’я і краінамі-пастаўшчыкамі афрыканскага прыроднага газу. Такое становішча прывяло б да страты ФРГ статусу найбуйнейшага еўрапейскага лідара.

Толькі пасля ўнясення змяненняў у пачатковы план праекта, Германія пагадзілася падтрымаць стварэнне Міжземнаморскага саюза.

Змены агаворваюць роўны ўдзел усіх краін ЕС у дыялогу Міжземнаморскага саюза. Рашэнне аб пачатку працэсу стварэння Міжземнаморскага саюза было прынята на саміце ЕС.

Ролі і пазіцыі Турцыі і Вялікабрытаніі

Францыя з’яўляецца праціўнікам уступлення Турцыі ў Еўрасаюз. Турцыя, будучы краінай-кандыдатам у ЕС, палічыла, што ўдзел у Міжземнаморскім саюзе можа негатыўна паўплываць на працэс інтэграцыі Турцыі ў ЕС. Палітычны і эканамічны дыялог унутры ЕС можа быць заменены дыялогам з ЕС пасродкам Міжземнаморскага саюза.

Вялікабрытанія падтрымала пратэст турэцкага боку, будучы стратэгічным партнёрам Турцыі і прадстаўніком турэцкіх інтарэсаў у ЕС. Пасля Турцыя пагадзілася прыняць удзел у праекце, атрымаўшы запэўненні ў тым, што працэсы інтэграцыі Турцыі ў абодва саюза не стануць узаемавыключальнымі.

Меркаваныя ўдзельнікі Міжземнаморскага саюза;
Міжземнаморскія краіны (сіні)
Краіны-члены ЕС (светла-шэры)

Храналогія

1995 год. — Адбылася барселонская канферэнцыя Еўра-міжземнаморскага партнёрства якая дала старт працэсу міждзяржаўнага супрацоўніцтва, які атрымаў назву «барселонскі працэс». Ініцыятарам канферэнцыі выступае Еўрапейскі саюз на чале з Іспаніяй.

2006 - 2007 гады. — Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад партыі “Саюз за народны рух” Нікаля Сарказі ў якасці аднаго з пунктаў сваёй перадвыбарчай праграмы абвяшчае стварэнне «Міжземнаморскага саюза».[1]

6 Мая 2007 года. — У другім туры выбараў на пасаду прэзідэнта Францыі перамагае Нікаля Сарказі.[2]

23 Кастрычніка 2007 года. — Прэзідэнт Францыі запрашае ўсіх лідараў Міжземнамор’я на саміт у Францыю. Называецца час — чэрвень 2008 г., час пачатку старшынства Францыі ў Еўрасаюзе. Ідэя французскага прэзідэнта сустркаецца з крытыкай некаторых краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку найбольш важкага ўдзельнікам ЕС - Германіі.[3]

14 Сакавіка 2008 года.Германія, у выніку працяглых перамоў з Францыяй прымае рашэнне падтрымаць праект Міжземнаморскага саюза пры ўмове ўдзелу ў ім усіх краін-чльцоў ЕС, у тым ліку тых, якія не маюць выхаду да Міжземнага мора. Германскі бок выказваецца за стварэнне Саюза ў новым, змененым выглядзе і абяцае прыняць актыўны ўдзел у яго прасоўванні. Краіны-удзельніцы Еўрапейскага саюза сцвярджаюць праект. Называецца дата саміту ў Парыжы — 13-14 ліпеня 2008 года.

14 Сакавіка 2008 года.Турцыя адмаўляецца падтрымаць праект, у выпадку калі яго прызнаюць альтэрнатывай інтэграцыі Турцыі ў ЕС.

Пасля, атрымаўшы запэўненні ў тым, што ўдзел у праекце не з’яўляецца альтэрнатывай працэсу інтэграцыі Турцыі ў ЕС, турэцкі бок пагадзіўся змяніць сваё стаўленне да праекту Саюза і прыняць удзел у ім.

13 Ліпеня 2008 года. — Саміт у Парыжы зснаваў Міжземнаморскі саюз. Прадстаўлена 43 дзяржавы.

Дзейнасць

4 Лістапада 2008 года — Міністры замежных спраў краін Міжземнаморскага саюза вырашылі на сустрэчы ў Марселі, што штаб-кватэра арганізацыі будзе грунтавацца ў Барселоне, а таксама што ў дзейнасці арганізацыі будуць на роўных правах прымаць удзел прадстаўнікі Ізраіля і Лігі арабскіх дзяржаў.[4]

4 Сакавіка 2010 года. — Адкрылася штаб-кватэра Саюза для Міжземнамор’я ў Барселоне [5]

Склад

У Міжземнаморскі саюз уваходзяць 43 краіны, а таксама Ліга арабскіх дзяржаў. Лівія лічыцца назіральнікам, так як яе лідар адмовіўся прыехаць на арганізацыйны саміт, назваўшы новую арганізацыю змовай па падрыву адзінства арабскіх і афрыканскіх краін.

Сцяг Краіна Насельніцтва,
чел.
Тэрыторыя,
км²
Выхад да
Міжземнага
мора
Албанія 3 020 209 28 748 ёсць
Алжыр 35 200 000 2 381 740 ёсць
Аўстрыя 8 572 895 83 871 няма
Балгарыя 7 364 570 110 912 няма
Бельгія 10 431 477 30 528 няма
Боснія і Герцагавіна 3 839 737 51 197 ёсць
Венгрыя 81 751 600 93 030 няма
Вялікабрытанія 64 100 000 244 820 ёсць
Германія 81 757 600 357 050 няма
Грэцыя 11 306 183 131 990 ёсць
Данія 5 540 241 43 094 няма
Егіпет 84 550 000 1 001 449 ёсць
Іарданія 6 259 932 89 342 няма
Ізраіль 8 051 200 20 770 ёсць
Ірландыя 4 581 269 70 273 няма
Іспанія 46 704 314 506 030 ёсць
Італія 60 605 053 301 318 ёсць
Кіпр 838 897 9 251 ёсць
Латвія 1 997 500 64 589 няма
Ліван 4 516 100 10 452 ёсць
Лівія 5 613 380 1 759 540 ёсць
Літва 2 944 459 65 303 няма
Люксембург 537 853 2 586 няма
Мальта 452 515 316 ёсць
Манака 35 986 1,95 ёсць
Марока 33 241 259 446 550* ёсць
Маўрытанія 3 069 000 1 030 700 няма
Нідэрланды 16 357 373 41 526 няма
Палесцінская аўтаномія 4 136 540 6 020 ёсць
Партугалія 10 707 924 92 391 няма
Польшча 38 483 957 312 683 няма
Румынія 19 942 642 238 391 няма
Сірыя 22 838 000 185 180 ёсць
Славакія 5 409 000 49 037 няма
Славенія 2 053 355 20 273 няма
Туніс 10 383 577 163 610 ёсць
Турцыя 74 724 269 783 562 ёсць
Фінляндыя 5 474 094 338 145 няма
Францыя 65 447 374 674 843 ёсць
Харватыя 4 284 889 56 542 ёсць
Чарнагорыя 625 266 13 812 ёсць
Чэхія 10 532 770 78 866 няма
Швецыя 9 354 426 449 964 няма
Эстонія 1 286 479 45 226 няма

Арганізацыя работы

Краіна-ўдзельнік узначальвае Саюз на прынцыпах ратацыі (прынцып, падобны да існуючага ў ЕС).

Зноскі

  1. Sparks Expected to Fly Whoever Becomes France’s President(англ.) , "Deutsche Welle" (13 Студзеня 2007). Праверана 21 кастрычніка 2011. «Sarkozy has proposed the idea of a Mediterranean Union, modeled on the EU, but which would include Turkey. He said the union would work closely with the EU, and have some shared institutions.».
  2. Sarkozy takes French presidency(англ.) , "BBC" (6 Мая 2007). «Conservative candidate Nicolas Sarkozy has won the hotly-contested French presidential election. The final count gave Mr Sarkozy 53.06%, compared with 46.94% for socialist Segolene Royal, with turnout at 85%.».
  3. Renata Goldirova. France muddies waters with ‘Mediterranean Union’ idea(англ.) , “Euobserver” (25 Кастрычніка 2007).
  4. Mediterranean Union Chooses Barcelona as Headquarters(англ.) , "Deutsche Welle" (4 Лістапада 2008). Праверана 21 кастрычніка 2011. «French Foreign Minister Bernard Kouchner and his Egyptian counterpart, Ahmed Aboul Gheit announced the location of the new union’s main office on Tuesday, Nov. 4, in Marseille.».
  5. The Union for the Mediterranean is launched in Barcelona(англ.) , «The Ministry of the Spanish Presidency of the European Union» (4 сакавіка 2010). Праверана 21 мая 2010. «Barcelona has become the “capital and driver of Mediterranean unity”, according to the new Secretary General of the UpM, the Jordanian Ahmad Masadeh.».(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Міжземнамор’е
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі