Мяця́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старобінскага раёна (з 1962 года — Любанскага раёна) Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мяцявічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення ў 1938 годзе ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета перададзена частка тэрыторыі скасаванага Лістападавіцкага сельсавета (вёскі Язавінь і Саковічы)[1]. Пасля ўзбуйнення раёнаў з 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна.
Скасаваны 31 ліпеня 1964 года, тэрыторыя далучана да Зажэвіцкага і Пагосцкага сельсаветаў.