wd wp Пошук:

Лістападавіцкі сельсавет

Лістапа́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старобінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Лістападавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення ў 1938 годзе ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.

Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, вёскі Вялікія Лістападавічы, Малыя Лістападавічы і Крушнікі перададзены ў падпарадкаванне Старобінскаму пассавету, вёскі Язавінь і СаковічыМяцявіцкаму сельсавету[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна