wd wp Пошук:

Мягунскі сельсавет

Мягу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мягуны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магунскі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Магуны. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Мягуны, а сельсавет у Мягунскі. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[1].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва.

Архіў

Архіўныя дакументы Мягунскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2]. Архіў, які ахоплівае 1945-2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.

Памер архіва — 675 старонак.

Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1168.

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  2. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гадуцішскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе