Мшчонаў[1] (польск.: Mszczonów) — горад у Польшчы, за 46 км на паўднёвы захад ад цэнтра Варшавы, частка Варшаўскай агламерацыі. Уваходзіць у склад Жырардоўскага павета Мазавецкага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Мшчонаў. Займае плошчу 8,56 км². Насельніцтва 6,4 тыс. чалавек (на 2018).