wd wp Пошук:

Варшаўская агламерацыя

Варшаўская агламерацыя (польск.: Aglomeracja warszawska) — монацэнтрычная агламерацыя ў цэнтральнай і ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, у Сярэднемазавецкай нізіне. Уключае Варшаву і некалькі невялікіх навакольных гарадоў.

З часам такія тэрміны як «агламерацыя» (польск.: aglomeracja) і «гарадская группа» (польск.: zespół miejski) ў Польшчы змянялі сваё значэнне. У апоні час больш часта ужываецца катэгорыя «метрапалітальны абшар» (польск.: obszar metropolitalny) ці блізкія да яго паняцці «рэгіянальная агламерацыя» і «мегаполіс».

Прававое становішча

Варшаўская агламерацыя не мае юрыдычнага статусу. У 1975—1998 гадах існавала Варшаўскае ваяводства, якое ўключала абшары сучаснай агламерацыі і некалькі дзясяткаў навакольных гмін. У 1975—1989 гады прэзідэнт Варшавы адначасова выконваў функцыі варшаўскага ваяводы.

Падчас абмеркавання адміністрацыйнай рэформы 1999 г. планавалася стварэнне Варшаўскай гарадской акругі (яна ўключала б як агламерацыю, так і прыгарадныя раёны), у склад якой павінны былі ўваходзіць: Варшава і паветы: Варшаўскі заходні, Легіяноўскі, Валамінскі, Міньскі, Атвоцкі, Пясэчынскі, Прушкаўскі, Навадворскі і Градзіскі. Акруга павінна была мець свой уласны савет з прадстаўнікамі асобных адзінак і мець адміністрацыйны статус павета. Закон быў прыняты Сеймам у 2001 годзе, але ў канчатковым рахунку прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі не падпісаў закон, а Сейм не адхіліў яго вета.

Існавалі і іншыя дэпутацкія праекты, сярод якіх законапраект аб стварэнні Варшаўскай сталічнай акругі, якая павінна была бы быць акругай, якая аб’ядноўвае Варшаву і навакольныя муніцыпалітэты. Праект гэты не быў, аднак, прыняты Сеймам. У 2017 годзе група дэпутатаў унесла законапраект аб ладзе сталічнага горада Варшавы у выглядзе агламерацыі, якая ўключае Варшаву і 33 навакольных гміны.

Межы і склад

Не існуе адзінай, агульнапрынятай сучаснай дэлімітацыі Варшаўскай агламерацыі. Згодна з адным падыходам, межы агламерацыі — ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, згодна з іншым — да 40-50 км.

Гарады

Паветы цалкам

Асобныя гміны

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарадскія агламерацыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Геаграфія Мазавецкага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы