wd wp Пошук:

Мухамад Ікбал

Аляма Мухамад Ікбал (урду: علامه محمد اقبال, англ.: Allama Muhammad Iqbal; 9 лістапада 1877-21 красавіка 1938) — паэт, філосаф і грамадскі дзеяч Брытанскай Індыі, ключавая фігура ў літаратуры урду і мысліцель, які лічыцца духоўным бацькам Пакістана, прадвеснікам стварэння гэтай краіны. Яго працы напісаны на урду, персідскай і англійскай мовах.

Біяграфія

Ікбал нарадзіўся 9 лістапада 1877 года ў Сіялкоце, у сям’і краўца, вядомага сваёй набожнасцю. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1892 годзе ажаніўся з Карым-Бібі, дачкой гуджарацкага доктара.

У 1895 годзе Ікбал паступіў ва ўрадавы каледж у Лахоры, дзе пачаў вывучаць філасофію, арабскую і англійскую літаратуру; сярод яго настаўнікаў быў арыенталіст Томас Уокер Арнальд, параіў яму наведаць Еўропу для пашырэння светапогляду. У 1899 годзе атрымаў ступень магістра. Затым працягнуў адукацыю ў Англіі і Германіі. Вывучаў філасофію, а таксама юрыспрудэнцыю, літаратуру і арабскую мову. З 1908 года — прафесар філасофіі.

Выступаў у друку з канца 1890-х гг. Пісаў вершы на урду, панджабі і персідскай мове. З асобнай кнігай паэзіі дэбютаваў ў 1915 годзе («Сакрэты свайго Я»).

У 1922 годзе пасвечаны каралём Георгам V у рыцары. У 1930 годзе Ікбал ў якасці ганаровага старшыні сесіі Мусульманскай лігі выступіў за стварэнне мусульманскай дзяржавы ў складзе незалежнай індыйскай федэрацыі.

Ікбал памёр 21 красавіка 1938 гады ў Лахоры. У 1953 годзе было заснавана «Таварыства Ікбала» («Базм-е-Ікбал»).

Зноскі

  1. 1 2 Sir Muhammad Iqbal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Muhammad Iqbal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты на ўрду
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лахоры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Персідскамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Індыі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных