wd wp Пошук:

Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1991 г. у Мінску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Праводзіць навукова-даследчую работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк дадзеных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.

Калекцыі

Фонды музея налічваюць больш за 235 тысяч экспанатаў.[1]

  1. Калекцыя рыб
  2. Калекцыя паўзуноў
  3. Калекцыя чэрапаў і костак
  4. Калекцыя павукападобных
  5. Калекцыя ракападобных
  6. Калекцыя грыбоў
  7. Калекцыя матэрыялаў пра вучонага Я. В. Наркевіча-Ёдкі
  8. Калекцыя плакатаў, афіш, улётак па ахове навакольнага асяроддзя
  9. Калекцыя кніг, брашур, часопісаў, буклетаў па ахове навакольнага асяроддзя, «Чырвоныя кнігі» СССР, РСФСР, БССР, РБ
  10. Калекцыя матэрыялаў вучонага-батаніка А. Ф. Флёрава пачатку ХХ стагоддзя
  11. Калекцыя жывапісу
  12. Калекцыя кіно-, фота-, фотадакументаў
  13. Калекцыя птушак
  14. Калекцыя млекакормячых
  15. Аалагічная калекцыя
  16. Калекцыя насякомых
  17. Калекцыя драўняна-хмызняковых і травяністых раслін (гербарныя лiсты)
  18. Калекцыя імхоў і лішайнікаў
  19. Калекцыя насення і шышак
  20. Калекцыя мінералаў
  21. Калекцыя горных парод
  22. Валеанталагічная калекцыя
  23. Калекцыя ваз, дэкаратыўных талерак, чайных сервізаў з выявамі раслін і жывёл
  24. Калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Галерэя

Зноскі

  1. Калекцыі Архівавана 24 сакавіка 2012. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музеі паводле алфавіта
1991 год у Мінску
Музеі Мінска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
З’явіліся ў 1991 годзе