wd wp Пошук:

Мосарскі камоід

Мосарскі пагорак, Мосарскі камоід — камоід, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Камоід купалападобны, плоскавяршынны, гляцыяін’екцыйны; Вышыня складае 25 м, дыяметр 750 м. Утварыўся каля 15—20 тысяч гадоў назад у выніку выціскання пяску, суглінку, гліны ў поласць нерухомага або слабарухомага лёду. Мосарскі пагорак — тыповая форма рэльефу для Беларускага Паазер’я. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мосар
Катэгорыя·Геаграфія Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Славутасці Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Геалогія Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Рэльеф Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці