wd wp Пошук:

Можа

Можарака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.

Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння на мяжы з Круглянскім раёнам, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы.

Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда.

Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м.

Паходжанне назвы

Паводле Казіміра Бугі, назва рэчкі балцкая, аднаўляецца як *Mažа́ “Малая” і звязаная з літоўскім mažas “малы”. Аналагі - літоўскія гідронімы Mažalis, Maž-upė.[1]

Літаратура

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528-529.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Крупскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Круглянскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Бабра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных