У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мадыльяні. Франка Мадыльяні (італ.: Franco Modigliani; 18 чэрвеня 1918, Рым — 25 верасня 2003, Кембрыдж, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст яўрэйска-італьянскага паходжання.
Вучань Джэйкаба (Яшы) Маршака. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1985) «За аналіз фінансавых рынкаў і паводзін людзей у адносінах да ашчаджэнняў».
Скончыў Рымскі ўніверсітэт і Новую школу сацыяльных даследаванняў (Нью-Ёрк). Выкладаў у Калумбійскім, Ілінойскім, Паўночна-Заходняй універсітэтах, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (у 1962—1988 гадах).
Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1962).
Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1976)
Яго ўнучка — Лея Мадыльяні (Leah Modigliani) — нью-ёркскі эканаміст, віцэ-прэзідэнт банка Morgan Stanley.