wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Касцюкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюкевіч. Павал Касцюкевіч, Павел Сяргеевіч Касцюкевіч (нар. 24 мая 1979, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы[2]. Піша на беларускай мове.

Біяграфія

Каля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу[3]. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск[2]. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 г. — арт-дырэктар кнігарні «Ў». У 2011 годзе ажаніўся з Марыяй Мартысевіч, мае сыноў Сымона і Лявона[4].

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[5]. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля[4].

Творчасць

Павел Касцюкевіч у кнігарні «Логвінаў» (г. Мінск), 26 сакавіка 2015

Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы»[6]. Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайля[7], К. Вонегута, Э. Керэта[8], Э. Кішона[9], Э. Манро[10], М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім»[11] і інш.[12].

Адзін з аўтараў альманаха «Беларус-2008».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. 1 2 Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч Архівавана 5 сакавіка 2012.
  3. https://belisrael.info/?p=20975
  4. 1 2 https://belisrael.info/?p=21000
  5. Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч
  6. http://belisrael.info/?p=6410
  7. http://belisrael.info/?p=15107
  8. http://belisrael.info/?p=10378
  9. http://nashaniva.by/?c=ar&i=99638
  10. Чырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
  11. http://belisrael.info/?p=11061
  12. Касцюкевіч Павал Сяргеевіч Архівавана 17 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з іўрыта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта