wd wp Пошук:

Мельбурнскі ўніверсітэт

Мельбурнскі ўніверсітэт

Мельбурнскі ўніверсітэт — дзяржаўны ўніверсітэт Аўстраліі, найстарэйшы ў штаце Вікторыя. Асноўны кампус універсітэта размяшчаецца ў Парквіле, прыгарадзе Мельбурна. У выніку далучэння невялікіх каледжаў мае некалькі дадатковых кампусаў як у самім Мельбурне, так і ў іншых раёнах Вікторыі. Член Групы васьмі і Пясчанікавых універсітэтаў.

У Мельбурнскім універсітэце навучаюцца каля 40 000 студэнтаў, персанал — 6 000 чалавек. Асабліва развітыя ва ўніверсітэце мастацтва, гуманітарныя і біямедыцынскія навукі. Уваходзіць у групу самых прэстыжных універсітэтаў свету[1]. У рэйтынгу Times Higher Education Мэльбурнскі універсітэт — лепшы ў Аўстраліі і Акіяніі.[2]

На тэрыторыі універсітэта размешчаны Аўстралійскі інстытут матэматычных навук.

Першым рэктарам універсітэта быў Рэдманд Бары, вярхоўны суддзя Вікторыі, які знаходзіўся на гэтай пасадзе да самай смерці.

Зноскі

  1. Times Higher Education World University Rankings 2010, Top 200
  2. Times Higher Education World University Rankings 2010, Oceania Архівавана 31 снежня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Універсітэты Аўстраліі
Катэгорыя·Мельбурнскі ўніверсітэт