wd wp Пошук:

Мельбурнскі музей

Мельбурнскі музей (англ.: Melbourne Museum) размяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнс , Мельбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынкі музея, размяшчаецца іншая важная славутасць горада — Каралеўскі выставачны цэнтр. Мельбурнскі музей лічыцца найбуйнейшым музеем у Паўднёвым паўшар’і.

Экспазіцыі музея размешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазіцый.

У будынку музея, апроч асноўных выстаў, размяшчаюцца таксама некалькі глядзельных зал і тэатраў. Сярод іх Амфітэатр Сіднея Маера і тэатр Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музея размешчаны Дыскаверы-Сентэр, грамадскі даследчы цэнтр. На гэтым жа ўзроўні размешчаны кінатэатр IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакументальныя фільмы. Акрамя таго, у музеі знаходзяцца кафэ і сувенірная крама.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктура Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мельбурн