wd wp Пошук:

Мбунда

Мбунда (саманазва: Wambúùnda, літаральна “людзі чырвонай глебы”) — народ на поўдні Афрыкі. Жывуць пераважна ў Анголе і Замбіі. Агульная колькасць (2017 г.) — 407 000 чалавек[1].

Гісторыя

Мбунда лічаць сябе старажытным народам, які ў даўнія часы перасяліўся на поўдзень Афрыкі з Паўднёвага Судана ў пошуках тэрыторый з чырвонай глебай. Яны таксама прызнаюць блізкасць іх традыцый з народамі дзяржаў Лунда і Луба, але мяркуюць, што гэтыя гістарычныя дзяржавы былі толькі прамежкавымі землямі для спынення падчас доўгай міграцыі.

У XVII - XVIII стст. мбунда сфарміравалі сваю манархічную дзяржаву на тэрыторыі сучаснай Анголы. Прыкладна тады ж яны прасунуліся на захад Замбіі. Усталяванне дзяржавы і далейшае перасяленне суправаджаліся войнамі з суседнімі народамі, асабліва з чоквэ. Разам з гэтым, блізкасць культуры і мовы садзейнічала з’яўленню сваяцкіх сувязяў з чоквэ. Мбунда, што перасяляліся ў Замбію, падтрымлівалі саюзніцкія адносіны з лозі. Яны ўдзельнічалі ў міжнародным гандлі рабамі і слановай косцю.

У 1914 г. партугальцы далучылі дзяржаву мбунда да сваіх калоній. Пазней яе тэрыторыя ўвайшла ў склад незалежнай Анголы. Пасля набыцця незалежнасці Замбіі мясцовыя мбунда імкнуліся да аўтаноміі. Гэта выклікала непаразуменні з традыцыйным кіраўніцтвам лозі, але ў выніку ў 2015 г. было абвешчана аб усталяванні самастойнай аўтаномнай манархіі мбунда.

Плямёны мбунда

Мбунда падзяляюцца на 8 буйных сваяцка-тэрытарыяльных груп, кожная з якіх размаўляе на асабістым дыялекце. Вылучаюць наступныя плямёны мбунда:

Культура

Хаця мбунда здаўна займаліся ручным земляробствам і жывёлагадоўляй, іх асноўнай спецыялізацыяй былі рамесная вытворчасць, камерцыйнае паляванне і гандаль. Так, у XIX ст. найбольш важным заняткам стала здабыча слановай косці, якую абменьвалі на рабоў, а рабоў — на еўрапейскія тавары. Сучасныя мбунда вядомы як выдатныя разьбяры і будаўнікі.

Большасць сем’яў манагамныя. На чале сям’і стаіць мужчына, аднак адлік сваяцтва і перадача спадчыны адбываюцца па жаночай лініі.

Захоўваюцца шматлікія абрады, у тым ліку мужчынскай ініцыяцыі муканда і жаночай ініцыяцыі бвалі. Яны суправаджаюцца барабаннай музыкай мвая і традыцыйнымі танцамі мунда.

Мова

Мова чымбунда адносіцца да групы моў банту[2]. Выкарыстоўваецца пісьмовасць на аснове лацінкі. У 2009 г. у Замбіі адбылося першае выданне Бібліі на чымбунда[3].

Рэлігія

Традыцыйныя рэлігійныя вераванні заснаваны на шанаванне шматлікіх духаў, асабліва духаў продкаў. Сучасныя вернікі таксама спавядаюць хрысціянства.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Mbunda
  2. Mbunda Ethnologue
  3. Mbunda speaking people get Bible in their own language

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Замбіі
Катэгорыя·Народы банту
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Народы Анголы