wd wp Пошук:

Мая Беразоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беразоўская. Мая Беразоўская (польск.: Maja Berezowska; 13 красавіка 1893 ці 1898, Баранавічы — 27 жніўня 1878, Варшава) — польская мастачка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і інжынэра Эдмунда Беразоўскага. Яе бацька быў падпалкоўнікам расійскай арміі і будаўніком чыгункі, пазней ён служыў у польскім войску ў чыне генэрала брыгады.

Вучылася ў Пецярбургу (1908—1909), мастацкай школе Кракава (1910—1912) ды Мюнхэна (1913).

Яшчэ перад вайною праславілася як мастачка эратычнай графікі. Чалавечыя пачуцці і каханне былі матывамі яе творчасьці на працягу ўсяго жыцьця.

У 1933—1936 гадах жыла ў Парыжы, дзе супрацоўнічала з выданнямі «Le Figaro», «Le Rire», «Ici Paris». У апошняй газэце ў 1935 годзе надрукавала сэрыю карыкатураў «Любоўныя авантуры салодкага Адольфа», што датычыліся Гітлера. Нямецкая амбасада ў Францыі палічыла гэта абразай сваёй дзяржавы і падало на Беразоўскую у суд. Напачатку суд прызнаў віну мастачкі і прысудзіў ёй штраф ў 500 франкаў, але пазней дзякуючы апэляцыі кара была зьменшана да сымбалічнай квоты.

Пасля паразы французаў у вайне, з пачаткам нямецкай акупацыі Беразоўская вымушана была хавацца ў правінцыі. У студзені 1942 года, яна вярнулася ў Варшаву. Па даносу яе схапіла гестапа. У маі 1942, за знявагу Гітлера яе змясцілі ў канцэнтрацыйны лагер Равэнсбрук з выракам на кару смерці. У канцлагеры Беразоўская працягвала займацца творчасцю. Рабіла партэты вязняў і замалёўкі сцэнаў з жыцця лагеру.

Пасля вызвалення лагеру савецкімі войскамі ў маі 1945 года, дзякуючы швэдскаму Чырвонаму Крыжу, выехала да Стакгольму на рэабілітацыю. У чэрвені 1946 года вярнулася ў Польшчу.

Жыла у Варшаве, дзе пасля смерці знаходзіцца яе музэй. Пахаваная на вайсковых могілках Варшавы[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Internetowy Polski Słownik Biograficzny Праверана 25 кастрычніка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Сьмяротны вырак для мастачкі з Баранавічаў за карыкатуры на Гітлера
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня