wd wp Пошук:

Мацеюс Валанчус

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Маце́юс Вала́нчус, або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801, вёска Насрэнай(літ.) бел., зараз Крацінгскі раён Літвы — 29 мая 1875, Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».

Біяграфія

Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Помнік у Варняй

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каўнасе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крацінгскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Капеланы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Літвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Каўнаская архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на банкнотах