wd wp Пошук:

Махападма Нанда

Махапа́дма На́нда (санскр.: महापद्मनन्दः, IV ст. да н.э.) — старажытны індыйскі валадар, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Нанда ў IV ст. да н.э..

Махападма Нанда лічыцца сынам Маханандзіна, валадара Паталіпутры, і жанчыны з варны шудр. Згодна эліністычным і рымскім аўтарам, што спасылаліся на Пора, Махападма быў цырульнікам, які захапіў уладу падманам. У джайнісцкай літаратуры названы сынам цырульніка і куртызанкі.

Заваяваў 7 дзяржаў, дзе дагэтуль валадарылі дынастыі кшатрыяў. За актыўную заваявальную палітыку ў Пуранах названы знішчальнікам кшатрыяў. Звесткі пра моцную армію Махападмы вымусілі Аляксандра Македонскага спыніць індыйскі паход.

Рэфармаваў дзяржаўнае кіраванне, стварыў адзіную падатковую сістэму і ўвёў пасады зборшчыкаў падаткаў. Захаваліся манеты дзяржавы Нанда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў 329 годзе да н.э.
Катэгорыя·Індыйскія манархі IV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Старажытнай Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 400 годзе да н.э.