wd wp Пошук:

Джайнізм

Джайнізм (санскр. जैन, jaina от санскр. जिन, jina, «пераможца») — старажытная дхармічная рэлігія, якая з’явілася ў Індыі прыкладна ў 6 стагоддзі да н.э. У адрозненне ад індуізму не з’яўляецца ведычнай рэлігіяй і ўяўляе сабой асобную (адну з двух асноўных) індыйскіх філасофска-рэлігійных плыняў.

Заснавальнікам вучэння лічыцца кшатрый Вардхамана. Джайнізм не прызнаваў аўтарытэт «Ведаў», дазволіў уступаць у свае абшчыны мужчынам і жанчынам усіх варнаў (кастаў). Джайнізм захаваў індуісцкае вучэнне аб перараджэнні душ і аддзяцы за ўчынкі. Мэтай джайнаў з’яўляецца вызваленне ад перараджэнняў (нірвана). Паводле вучэння джайнаў, нірваны можа дасягнуць толькі аскет, які прытрымліваецца строгіх правілаў (у тым ліку «ахімсы» - непрычыненне шкоды жывым істотам). Джайнізм прапаведуе ненанясенне шкоды ўсім жывым істотам на гэтым свеце. Філасофія і практыка джайнізму заснаваны на самаўдасканаленні душы для дасягнення ўсеведання.

У сучасным свеце джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігійнай абшчынай (каля 12 млн. чалавек, пераважна ў Індыі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Джайнізм
Філасофскія кірункі і школы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы