wd wp Пошук:

Нанда

На́нда (санскр.: नान्द) — дынастыя манархаў і створаная ёю дзяржава ў старажытнай Індыі. Паводле Махавамсы, існавала каля 345 г. да н. э.322 г. да н. э..

Заснавальнікам дынастыі Нанда быў Махападма, які паходзіў з варны шудр і быў названы ў Пуранах знішчальнікам кшатрыяў. Махападма прыйшоў да ўлады ў Паталіпутры як узурпатар і заваяваў 7 дзяржаў. Яго нашчадкі пашырылі межы. Сярод іх заваяванняў была дзяржава Калінга. На поўдні імперыя Нанда магла дасягаць поўначы сучаснай Карнатакі, на захадзе — Пенджаба.

Агулам было 9 валадароў Нанда. Паводле большасці крыніц, яны валадарылі 2 пакаленні. Аднак у Пуранах толькі валадарству Махападмы адводзіцца 88 гадоў. Валадарам прыпісваюцца незлічоныя багацці, а таксама рэформы па ўпарадкаванні падатковай сістэмы, ірыгацыя засушлівых раёнаў Дэкана.

Апошняга валадара Дхана Нанда не паважалі падданыя, урэшце ён быў пераможаны Чандрагуптам Маур’я.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Індыі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Паўднёвай Азіі
Катэгорыя·Старажытная Індыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 345 годзе да н.э.
Катэгорыя·Зніклі ў 322 годзе да н.э.