wd wp Пошук:

Мэта

Мэта — стан у будучыні, які можна змяніць адносна цяперашняга і варта, пажадана альбо патрэбна дасягнуць. Тым самым мэта ёсць жаданы канцавы пункт працэсу, як правіла вынік дзеянняў чалавека. З дасягненнем мэты звязаны поспех праекту, альбо важнай працы. Напрыклад: мэта візіту, мэта прадпрыемства.

Пастаноўка мэты

Пастаноўка мэты уключае высвятленне пэўных, вымяральных, дасяжных, рэалістычных і час-накіраваных мэтаў. На персанальным узроўні працэс пастаноўкі мэты дае магчымасць людзям вызначыць, а потым працаваць у напрамку сваіх уласных мэтаў — звычайна фінансава альбо кар’ерна-арыентаваныя мэты. Пастаноўка мэты гэта важны складнік асабістага развіцця. Мэта можа быць кароткатэрміновай альбо доўгатэрміновай.

Кароткатэрміновая мэта

Кароткатэрміновая мэта мае быць дасягнутай за кароткі час, напрыклад намаганні аплаціць квітанцыю ў наступныя некалькі дзён. Вызначэнне кароткатэрміновай мэты не павінна быць звязаным з якім-небудь пэўным прамежкам часу. Іншымі словамі, нехта можа дасягнуць (ці не дасягнуць) кароткатэрміновай мэты за дзень, тыдзень, месяц, год і г. д. Прамежак часу для кароткатэрміновай мэты залежыць ад кантэксту, у якім гэтая мэта адыграе ролю. Напрыклад, для праекту працягласцю ў месяц, кароткатэрміновая мэта вымяраецца днямі, у той час для цэлага жыцця кароткатэрміновая мэта можа вымярацца месяцамі альбо гадамі. Планавальнік заўсёды вызначае кароткатэрміновая мэты ў залежнасці ад доўгатэрміновай мэты ці мэтаў.

Асабістая мэта

Індывіды могуць вызначаць асабістыя мэты. Студэнт можа паставіць мэтай атрымаць высокую адзнаку на экзамене. Атлет можа прабягаць па 5 км за дзень. Падарожнік можа намагацца дасягнуць месца прызначэння за тры гадзіны. Агульнымі з’яўляюцца фінансавыя мэты, назапасіць на пенсійны час альбо назапасіць на пакупку.

Кіраванне мэтамі можа даць аддачу ва ўсіх сферах асабістага жыцця. Дакладнае разуменне таго, што чалавек жадае дасягнуць, робіць зразумелым тое, на чым патрэбна засяродзіцца і што патрэбна палепшыць. А таксама, часта падсвядома вызначае прыярытет мэты.

Пастаноўка мэты і планаванне спрыяе доўгатэрміноваму бачанню і кароткатэрміновай матывацыі. Гэта засяроджвае намер, жаданне, здабычу ведаў і дапамагае арганізаваць рэсурсы.

Эфектыўная работа над мэтамі ўключае ўсведамленне і вырашэнне ўсіх унутраных канфліктаў і перакананняў і абмежаванняў, якія могуць звесці намаганні на нуль. Пастаноўка выразна акрэсленых мэтаў дапамагае пазней ацаніць ды атрымаць задавальненне ад дасягнення гэтых мэтаў. Такім чынам, можна пабачыць прагрэс у тым што здавалася доўгім, альбо немагчымым, млявым (цяжкая, аднастайная праца).

Дасягненні асабістай мэты

Дасягненні складнікаў важных мэтаў патрабуе засяроджання, доўгатэрміновай стараннасці і намаганняў. Поспех у якой-небудзь галіне патрабуе адмовы ад апраўданняў і адгаворак пра нізкую прадукцыйнасць і адсутнасць адпаведнага планавання. Кажучы коратка, поспех патрабуе эмацыйнай сталасці. Ступень пераканання ў тым, што чалавек мае ўсе здольнасці для дасягнення асабістай мэты таксама ўплывае на дасягненне гэтай мэты.

Формула дасягнення наступная: Д=К*М, дзе Д = дасягненні, К = кемлівасць, М = матывацыя. Калі матывацыя роўная нулю, дасягненні заўжды роўныя нулю, не зважаючы на ўзровень кемлівасці. Таксама і для кемлівасці, калі яна нулёвая, дасягнні заўсёды роўныя нулю. Чым вышэй камбінацыя кемлівасці з матывацыяй, тым вышэй дасягненні.

Кіраванне мэтамі ў арганізацыях

У арганізацыях кіраванне мэтамі складаецца з працэсу ўсведамлення альбо планавання мэтаў індывідуальных чальцоў каманды, адкідвачы мэты, якія ўжо не актуальныя, вызначэння і вырашэння канфліктаў паміж мэтамі і паслядоўная прыярэтызацыя мэтаў дзеля аптымальнага спаборніцтва каманды і эфектыўных дзеянняў.

Мэта злачынства

Мэта злачынства — гэта ўяўленне пра жаданы вынік, якога прагне дасягнуць асоба, якая вызначае накіраванасць дзеяння. Мэта — уяўленне пра грамадска небяспечнае наступства злачынства, пра тую шкоду, якую ўсведамляе вінны, Мэта дазваляе вызначыць, дзеля чаго асоба ўчыняе злачынства, на які вынік накіравана яго грамадска небяспесная дзейнасць.

Мэта бывае разнай, напрыклад: мэта незаконнага ўзбагачэння, мэта схаваць іншае злачынства, мэта гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, мэта збыту падробленых каштоўных папер і г.д.[1].

Зноскі

  1. Кримінальне право України: Загальна частина: Підручник / М.І. Бажанов, Ю.В. Баулін, В.І. Борисов та ін.; За ред. проф. М.І. Бажанова, В.В. Сташиса, В.Я. Тація. — 2-е вид., перероб. і допов. — Київ: Юрінком Інтер, 2005. — С. 182-183. — 480 с. — ISBN 966-667-160-3.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Псіхалагічныя паняцці
Катэгорыя·Філасофская тэрміналогія
Катэгорыя·Этыка
Катэгорыя·Матывацыя