wd wp Пошук:

Матс Хумельс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Матс Юліян Хумельс (ням.: Mats Julian Hummels; нар. 16 снежня 1988, Бергіш-Гладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі, разам з якой стаў чэмпіёнам свету 2014.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы мюнхенскай «Баварыі», дзе яго бацька, Герман Хумельс, з’яўляўся трэнерам. Пачынаў кар’еру на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтр абароны.

З 2005 года выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сезоны згуляў 42 матчы і забіў 5 мячоў. З сезона 2006/07 пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клубам на 2 гады. У Бундэслізе дэбютаваў 19 мая 2007 года ў матчы супраць «Майнца», які завяршыўся перамогай мюнхенцаў з лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Хумельс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунда, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў іграком асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнеру Юргену Клопу. У пачатку студзеня 2009 года, Хумельс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў звязкі правай лодыжкі і выбыў на шэсць тыдняў. Менш чым праз месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» і не вяртацца ў «Баварыю».

26 лютага 2011 года забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 тура Бундэслігі. Лік матча пасля яго гола стаў 3:1 на карысць дортмундцаў.

У маі 2016 года стала вядома, што Хумельс улетку вернецца ў «Баварыю». 23 мая мюнхенскі клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта, які пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня[4].

У чэрвені 2019 года была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні Хумельса ў «Барусію» за 38 млн еўра[5].

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 мая 2010 года ў Ахене. Матч скончыўся перамогай немцаў з лікам 3:0.

Дасягненні

«Барусія» Дортмунд

«Баварыя»:

Германія

Зноскі

  1. Mats Hummels // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1023067099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. FC Bayern München - 1. FSV Mainz 05 5:3
  4. “Бавария” объявила о подписании 5-летнего контракта с Хуммельсом (руск.)
  5. «Боруссия» приобрела Хуммельса у «Баварии» за 38 млн евро (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня