wd wp Пошук:

Жорж Сіменон

Жорж Жозэ Крысціян Сіменон (фр. Georges Joseph Christian Simenon, 13 лютага 1903, Льеж, Бельгія4 верасня 1989, Лазана, Швейцарыя) — франкамоўны пісьменнік бельгійскага паходжання, адзін з самых знакамітых у свеце прадстаўнікоў дэтэктыўнага жанру ў літаратуры, найбольш вядомы сваёй серыяй дэтэктыўных празаічных твораў пра паліцэйскім камісара Мегрэ.

Біяграфічныя звесткі

3 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай.

Творчасць

Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусветна вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «I ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літаратурна-крытычных прац, аўтабіяграфічных кніг, аповесцей і апавяданняў.

Некаторыя яго творы экранізаваны. На беларускую мову асобныя творы Ж. Сіменона пераклалі Ніна Мацяш, Алесь Асташонак.

Пераклады на беларускую мову

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Georges Simenon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сименон Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Льежы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Лазане