wd wp Пошук:

Мастыска

Мастыска (укр.: Мости́ська) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Польшчай. Адміністрацыйны цэнтр Мастыскага раёна. Размешчаны на рэчцы Сечня (басейн Віслы) ў 60 км на захад ад Львова. Праз горад праходзіць аўтатраса Пшэмысль — Львоў і чыгунка Кракаў — Львоў. Тут знаходзіцца чыгуначны памежны пункт пропуску Мастыска-II (на польскім боку — Пшэмысль).

Гісторыя

Дакумент, якім гораду надавалася Магдэбургскае права ў 1404 г. з’яўляецца не самым старэйшым з дакументаў, які ўпамінае аб Мастыске. Першае пісьмовае згадванне аб горадзе адносіцца да 1392 г. Раённы цэнтр горад — адзін з самых старажытных гарадоў Прыкарпацця. Назва паходзіць ад слова «масты», якія да гэтага часу з усіх чатырох бакоў акружаюць горад. Паўстаўшы на старажытным важным шляху з Заходняй Еўропы на Русь, у сярэднія вякі горад быў значным гандлёвым і рамесным цэнтрам.

У 1498 г. горад падвергнуўся турэцка-татарскаму нападу, паселішча было разбурана і спалена, з прычыны чаго горад у 1500 г. быў вызвалены на 8 гадоў ад падаткаў і на 3 гады ад іншых павіннасцяў.

У апошняй трэці XVI ст. трымальнікам Масціскі была Кацярына Гербурт. У XVI ст. Мастыска была моцна ўмацавана, мела замак і на ўзбраенні 37 гакоўніц, 5 шмыговниц і 77 стрэльбаў. Падчас Хмяльніччыны сялянска-казацкае войска гетмана з дапамогай мясцовага насельніцтва ўзяло горад прыступам.

З 1772 г. — у складзе Аўстрыйскай імперыі, у 1918—1939 гг. — Польшчы.

Пункт пропуску

Мастыска — таксама пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Украіны на мяжы з Польшчай. Размешчаны ў горадзе (аўтадарога М11) на аднайменнай чыгуначнай станцыі. З польскага боку размешчаны пункт кантролю «Пярэмышль» у горадзе Пярэмышль. Від пункта пропуску — чыгуначны. Статус пункта пропуску — міжнародны. Характар перавозак — пасажырскі, грузавы. Акрамя радыялагічнага, мытнага і пагранічнага кантролю, пункт кантролю «Мастыска» можа ажыццяўляць санітарны, фітасанітарны, ветэрынарны і экалагічны кантроль. Пункт пропуску «Мастыска» уваходзіць у склад мытнага паста «Мастыска» Львоўскай мытні.

Помнікі даўніны

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Мастыскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта