.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Эдуард Кава (17 красавіка 1978, в. Мастыска, Львоўская вобласць, Украіна) — дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі.
Пасля заканчэння школы ўступіў у Ордэн канвентуальных францішканаў. У 1997 годзе склаў першыя манаскія абяцанні, пасля чаго два гады вывучаў філасофію ў семінарыі ордэна ў Кракаве. З 1999 года па 2003 год вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і жыў у мясцовым манастыры св. Антонія Цудатворца канвентуальных францішканаў.
Прэзбітэрскае пасвячэнне 1 чэрвеня 2003 года ўдзяліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Расіі.
Айцец Эдуард Кава нёс служэнне ва Украіне і з’яўляўся дэлегатам кракаўскай правінцыі свв. Антонія і Якуба Ордэна канвентуальных францішканаў ва Украіне.
21 чэрвеня 2017 года ў Львове Мітрапаліт мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў біскупскае пасвячэнне а. Эдуарду Каву, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архідыяцэзіі[1].