wd wp Пошук:

Марыя Роль

Марыя Крысціна Роль (шведск.: Maria Röhl; 26 ліпеня 1801, Стакгольм5 ліпеня 1875, Клара, Швецыя) — шведская мастачка.

З’яўляецца аўтарам партрэтаў вялікага ліку вядомых у Швецыі людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.

Яе карціны экспануюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме. Каралеўская бібліятэка Швецыі мае калекцыю з 1800 партрэтаў працы Роль. Марыя была членам Каралеўскай шведскай акадэміі Мастацтваў (1843) і афіцыйным партрэтыстам каралеўскага двара[7].

Біяграфія

Марыя Роль нарадзілася ў Стакгольме ў заможнай сям’і, але збяднела пасля смерці бацькоў у 1822 годзе. У дзяцінстве марыла стаць гувернанткай, аднак, маючы схільнасці да мастацтва, вучылася жывапісу ў прафесара і гравёра Крысціяна Форсала[8]. У мастака Аляксандра Хамбрэ вучылася рабіць хуткія і рэалістычныя партрэтныя замалёўкі алоўкам.

Яе малюнкі сяброў і членаў сям’і Форсал атрымалі вядомасць. Роль хутка стала моднай у свецкім грамадстве і змагла зарабляць сабе на жыццё як мастачка. Заказчыкамі Марыі, якая практычна заўседы малявала алоўкам, былі небагатыя шведы, якія не маглі заплаціць ёй за працы ў алеі. Сярод іх вялікая колькасць вядомых людзей таго часу, арыстакратаў, акцёраў[9].

У 1843 годзе яна была прызначаная прыдворнай мастачкай. У 1843-1846 гадах вучылася ў Парыжы ў студыі Лявона Кагніта ў Французскай акадэміі Мастацтваў[9].

Пасля вяртання на радзіму Марыя заснавала ўласную мастацкую студыю ў Стакгольме. У апошнія гады жыцця мастачкі, распаўсюджванне атрымала фатаграфія, што скараціла заказы на выкананыя ёй партрэты.

Марыя Роль памерла 5 ліпеня 1875 года. Зараз яе карціны і малюнкі захоўваюцца ў Музеі акругі Эрэбру, у Нацыянальным музеі Швецыі, Каралеўскай бібліятэцы Швецыі і ў прыватных калекцыях[10].

Галерэя

Літаратура

ISBN191-87896-03-6

Зноскі

  1. 1 2 Maria C Röhl — 1917.
  2. Maria Röhl
  3. Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/12 (1874-1885), bildid: 00008151_00045 — С. 43. Праверана 14 красавіка 2018.
  4. Röhl, MARIA // http://www.svenskagravar.se/search?ShowFilters=False&Query=Maria+R%C3%B6hl+1875&ParishId=&GraveNumber=&BirthDate=&DeathDate=&BurialDate=&OrderByDesc=False&OrderBy=Svenska gravar. Праверана 21 сакавіка 2018.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  6. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Maria C Röhl (швед.) — 1917.
  8. Maria Röhl. Rkd.nl.
  9. 1 2 Maria Christina Röhl - skbl.se
  10. Artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных