wd wp Пошук:

Каралеўская бібліятэка Швецыі

Каралеўская бібліятэка Швецыі (шведск.: Kungliga biblioteket) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Швецыі, размешчаная ў горадзе Стакгольме. Галоўная мэта бібліятэкі — збіраць усе публікацыі, якія выходзяць у Швецыі, а таксама замежныя публікацыі пра Швецыю і выданні шведскіх аўтараў у перакладзе.

Гісторыя

Бібліятэка была заснавана ў 1661 годзе ў сувязі з рашэннем аб абавязковым экзэмпляры ўсіх шведскіх публікацый. Аднак спачатку гаворка ішла не аб захаванні культурнай спадчыны, а аб праявах цэнзуры.

З 1997 года бібліятэка архівуе важныя шведскія інтэрнэт-рэсурсы, з 2004 года гэты электронны архіў знаходзіцца ў вольным доступе праз Інтэрнэт.

1 студзеня 2009 года адбылося зліццё нацыянальнай бібліятэкі са Шведскім дзяржаўным архівам фота і аўдыёматэрыялаў.

Чытальная зала

Бібліятэка з’яўляецца членам кансорцыума 60 буйных навуковых бібліятэк Еўропы CERL (Consortium of European Research Libraries).

Іншымі задачамі бібліятэкі з’яўляюцца каардынацыя працы шведскіх бібліятэк і бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы LIBRIS (Library Information Systems).

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.

Літаратура

Пра будынак бібліятэкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бібліятэкі Швецыі
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Культура Стакгольма
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных