wd wp Пошук:

Марыя Мацвееўна Ямант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ямант.

Сям'я Ямантаў. Паміж бацькамі стаяць Марыя (злева) і Алена. Фотаздымак зроблены ў час знаходжання ў сібірскай ссылцы.

Мары́я Я́мант (1842, Вільня — 3 верасня 1908, Варшава) — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Сястра Юзафа Яманта і Людвікі Ямант.

Біяграфія

Нарадзілася ў Вільні ў сям’і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Марыя мела чатырох братоў (сярод іх Юзаф Ямант — паплечнік К. Каліноўскага) і трох сясцёр (Людвіка, Алена, Схаластыка). Тадэвуш Ямант меў вышэйшую юрыдычную адукацыю і дзяржаўны чын надворнага саветніка. Узначальваў адміністрацыю маёнткаў князя Пятра Сайн-Вітгенштайна[1].

Атрымала добрае хатняе выхаванне, закончыла прыватны пансіён, валодала некалькімі мовамі, мела глыбокія веды ў галіне гісторыі і літаратуры[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні[2]. Вучылася ў вядомага педагога Аляксандра Здановіча.

У 1861 годзе праз брата Юзафа Яманта ў Вільні адбылося яе знаёмства з кіраўніком нацыянальнага паўстання Канстанцінам Каліноўскім[1]. На рубяжы 18611862 гг. адбыліся іх заручыны[3]. Пазней К. Каліноўскі напіша ёй з-пад варты славуты верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая».

З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе абавязкі сакратара выконваў яе брат — Юзаф Ямант.

Напачатку 1864 года Марыя была арыштавана, зняволеная ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасля чаго сасланая разам з роднымі ў Табольск.

Каля 1874 г. вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, дзе на схіле жыцця пабралася шлюбам з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім, пляменнікам вядомага мастака і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Генрыха Дмахоўскага[6]. Пахаваная на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 70.
  2. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 73.
  3. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 71.
  4. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 68.
  5. Леанід Маракоў. Радзевіч [Ямант] Людовіка // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.. — Мн, 2003. — Т. II. — ISBN 985-6374-04-9.
  6. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 75.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Памерлі ў Варшаве
Асобы
Нарадзіліся ў 1842 годзе
Пахаваныя ў Варшаве
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Памерлі 3 верасня
Яманты (род)
Памерлі ў 1908 годзе
Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў