wd wp Пошук:

Біргіт Кульберг

Біргіт Кульберг (шведск.: Birgit Cullberg, 3 жніўня 1908, Нючэпінг — 8 верасня 1999, Стакгольм) — выбітная шведская танцоўшчыца і харэограф.

Біяграфія

Дачка дырэктара банка. Вывучала, а затым выкладала літаратуру ў Стакгольмскім універсітэце. Вучылася балетнаму мастацтву ў Курта Ёса і Ліліян Карыны. У 1942—1949 была замужам за выбітным акцёрам Андэрсам Экам. Танцавала ў трупе Каралеўскага Лонданскага балета (1952—1957). У 1960 стала галоўным харэографам Стакгольмскага гарадскога тэатра. Ставіла балеты ў Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ, Італіі, Даніі, СССР, Польшчы, Чылі, Іране.

У 1967 стварыла ўласную трупу Кульберг-балет, які набыў міжнародную вядомасць, і кіравала ёю да 1985 (пасля яе кіраўніцтва прыняў на сябе Матс Эк). Яе апошняя пастаноўка ў трупе адбылася ў 1987.

Дзеці — Малін Эк, актрыса; Ніклас Эк, танцоўшчык; Матс Эк — харэограф.

Пахавана на стакгольмскіх могілках Скугсчюркагордэн.

Прызнанне

Ганаровы прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта. Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры. Яе звалі «маці шведскага балета».

Зноскі

  1. Cullberg, Birgit Ragnhild // http://www.svenskagravar.se/search?ShowFilters=False&Query=Birgit+Cullberg+Ragnhild&ParishId=&GraveNumber=&BirthDate=&DeathDate=&BurialDate=&OrderByDesc=False&OrderBy=Svenskagravar.se. Праверана 25 студзеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Артысты балета XX стагоддзя
Харэографы XX стагоддзя
Артысты балета Вялікабрытаніі
Танцоўшчыцы XX стагоддзя
Балетмайстры паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1999 годзе
Балетмайстры Швецыі
Асобы
Танцоўшчыцы паводле алфавіта
Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Нарадзіліся 3 жніўня
Танцоўшчыцы Швецыі
Харэографы паводле алфавіта
Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Балетмайстры XX стагоддзя
Харэографы Швецыі
Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Нарадзіліся ў Нючэпінгу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Артысты балета паводле алфавіта
Памерлі ў Стакгольме
Артысты балета Швецыі
Памерлі 8 верасня