wd wp Пошук:

Марысін парк

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Новы (Марысін) парк размешчаны ў левабярэжнай частцы Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. У кампазіцыйных вырашэннях ландшафтаў парку адбіўся ўплыў натуралізму (намеры асобных паркавых груп павялічыліся па меры аддалення ад замку)[1].

Востраў кахання

Новы парк мае форму прамавугольніка, абмежаванага з боку поля аднарадковай пасадкай таполі канадскай позняй. Яго кампазіцыя парку найбольш поўна адлюстроўвае асаблівасці рамантычнага парка з яго павышанай эмацыянальнасцю, самотнасцю і цішынёй. Стварэнне гэтага паркавага ансамбля звязана з легендай і аб трагічным лёсе князёўны Марыі, што знайшло адлюстраванне ў пэўных паркавых сімвалах: крынічка «Слёзы Марыі», бронзавая скульптурная група «Георгій Перамаганосец кап’ём паражае змея», вада ў якой цякла з раны змея (скульптура вывезена фашыстамі ў гады Айчыннай вайны), эпітафіі і надпісы на камянях. У найбольш балоцістай частцы парку за Лебядзіным лугам сфарміравана круглая сажалка з Востравам кахання.[2].

Ландшафтная планіроўка Новага парку пераклікаецца з планіроўкай Азярыны: па меры аддалення ад замка памер паркавых груп паступова павялічваецца, асобныя курціны пераходзяць у гаі і буйныя зялёныя масівы, а на ўсходняй ускраіне — у так званы Рускі лес з мясцовых ліставых парод з рэдкімі экзотамі. Усе кампазіцыйныя элементы Марысінага парку звязвае кальцавая дарога. Да Рускага лесу вядуць дубовая і ясеневая алеі, ад круглай сажалкі — вярбовая і ліпавая алеі.

У 1898 на ўзвышшы Крыжовай або Цэнтральнай паляны Новага парку ўстаноўлены астранамічны абеліск, ад якога ў радыяльных напрамках былі пракладзены дзве ліпавыя і кляновая алеі. Паўднёвы ўваход у Марысін парк захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе, аформлены масіўнымі калонамі і жалезнымі варотамі, брамкамі. Каля ўваходу знаходзіцца вартоўня, пабудаваная ў гатычным стылі[2].

З усходу Марысін парк завяршаўся лесам з перавагай бярозы. Тут была створана кампазіцыя «Колца Караліны», утвораная пасадкамі з елкі з вялікім валуном у цэнтры. Ад яе праз поле ішла бярозавая алея да паляўнічага павільёна — «Хаткі Караліны». Там жа мясціліся сабакарня, ферма фазанаў, збіраліся паляўнічыя, ладзіліся абеды па канчатку палявання.

Вялікія памеры і аддаленасць Марысінага парку, натуралістычнасць яго пейзажаў, самотны абеліск і крыніца-грот пад назвай «Слёзы Марысі» — усё гэта рабіла парк асабліва таямнічым, агорнутым покрывам паданняў[3].

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, 1993, с. 374.
  2. 1 2 Памяць: Нясвіжскі раён, 2001, с. 535.
  3. Варрава, 2011, с. 38.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Картка на Геакары: выправіць: лікавыя параметры
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Паркі Нясвіжа
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Каардынаты
Катэгорыя·Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны