wd wp Пошук:

Марына Фальер

Апошнія хвіліны дожа Марына Фальера, Франчэска Аец.

Марына Фальера, або Марыан Фальер (італ.: Marino Faliero, ці, у адпаведнасці з нормамі венецыянскага дыялекту, Marino Falier; 12741355[4]) — 55венецыянскі дож. Пачаў кіраваць 11 верасня 1354 года.

Біяграфія

Належаў да старадаўняй патрыцыянскай сям’і. Быў военачальнікам, дыпламатам і членам Савета дзесяці.

Герб дожа

На працягу жыцця камандаваў венецыянскімі войскамі пры аблозе Зары, перамог 80-тысячную армію венгерскага караля. Камандуючы флотам, узяў Капа д’Істрыя, быў падэстам на мацерыку. У якасці пасла ў Генуі і Рыме прадстаўляў інтарэсы Венецыі. Дожам быў абраны ў 80-гадовым узросце завочна, знаходзячыся пры гэтым у Рыме з дыпламатычнай місіяй.

У 1355 годзе спрабаваў здзейсніць дзяржаўны пераварот, з мэтай манапалізацыі ўлады. Пераварот не ўдаўся, таму што члены Савета дзесяці былі пра яго добра ведалі; таксама пераварот не меў дастатковай падтрымкі ні ў народа, ні ў знаці.

Дож і яго паплечнікі былі схоплены і адданы суду спецыяльнай камісіі. Фальера прызнаў высунутае абвінавачванне ў здрадзе. 17 красавіка яму вынеслі смяротны прысуд, а 18 красавіка адбылося пакаранне: Фальера адсеклі галаву, а цела знявечылі. Яшчэ 10 паплечнікаў былі павешаны ў Палацы дожаў.

У 1365 годзе быў выдадзены ўказ, паводле якога імя Фальера было сцёрта з фрыза ў зале Вялікага савета, дзе выбіты імёны ўсіх дожаў, і заменена надпісам: «На гэтым месцы было імя Марына Фальера, абезгалоўленага за здзесненыя злачынствы».

У культуры

Гісторыя Фальера шмат разоў прыцягвала ўвагу літаратараў: у 1820 годзе сюжэт быў апісаны ў драме Джорджа Гордана Байрана «Марына Фальера, дож венецыянскі»; Э. Т. А. Гофман распавёў пра лёс Фальера ў навеле «Дож і дагарэса» (1819—1821); Суінбёрн у сваёй драме «Марына Фальера» (1885) таксама закрануў гісторыю Фальера.

Даніцэці напісаў у 1835 оперу (італ.: Marin Faliero) па драме Казіміра Дэлавіня «Марына Фальера» (1829).

Эжэн Дэлакруа стварыў у 1827 мастацкае палатно «Пакаранне смерцю дожа Марына Фальера» (у шаблоне). Італьянскі жывапісец Франчэска Аец звярнуўся да гэтай тэмы ў 1867 годзе.

Зноскі

  1. Marin Falier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marino (Marin) Faliero // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Marino Faliero // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Marin Falier(англ.) . Encyclopædia Britannica. Праверана 7 сакавіка 2017.

Спасылкі

Папярэднік:
Андрэа Дандала
Венецыянскі дож
13541355
Пераемнік:
Джавані Градэніга
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1274 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1355 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Венецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Дыпламаты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пакараныя смерцю кіраўнікі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венецыі
Катэгорыя·Военачальнікі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Абезгалоўленыя