wd wp Пошук:

Палац дожаў

Дэталь лоджыі

Палац дожаў (італ.: Palazzo Ducale) у Венецыі — помнік італьянскай гатычнай архітэктуры (XIV - XV стагоддзяў). Верагодным архітэктарам першага варыянту палаца быў Філіпа Календарыя. Асноўнае будаўніцтва было ажыццёўлена ў 1309-1424 гг.

Гэты галоўны будынак Венецыі быў перш за ўсё рэзідэнцыяй Дожаў рэспублікі. У палацы засядалі Вялікі савет і сенат, працаваў Вярхоўны суд і вяршыла свае справы таемная паліцыя. На першым паверсе размяшчаліся таксама канторы юрыстаў, канцылярыя, службы цэнзараў і марское ведамства.

Надбудаваны зверху балкон служыў святочнай трыбунай, з якой дож выходзіў да народа. Госці горада, якія прычальвалі да палаца з боку П’яцэты, аказваліся, такім чынам, каля ног кіраўніка Рэспублікі.

Разам з саборам Святога Марка, бібліятэкай Сан-Марка і іншымі будынкамі ўтварае галоўны архітэктурны ансамбль горада.

Гісторыя

Палац быў істотна пашкоджаны падчас пажару 20 снежня 1577 г. У ходзе рэстаўрацыі было вырашана пакінуць будынак у ранейшым гатычным стылі, замест таго, каб змяніць яго на больш сучасны.

Акрамя таго, каб выконваць функцыі рэзідэнцыі Дожаў, у палацы гэтак жа размяшчаліся палітычныя інстанцыі рэспублікі да акупацыі горада войскамі Напалеона ў 1797 годзе.

У цяперашні час будынак з’яўляецца музеем.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·З’явіліся ў 1424 годзе
Катэгорыя·Мастацкія музеі Італіі
Катэгорыя·Музеі Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Палацы Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць