wd wp Пошук:

Марцін Яўгенавіч Арцюх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюх. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марцін Арцюх (нар. 6 мая 1996) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

Да 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў трывала з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.

У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[1]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[2], аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[3] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[4], дзе спачатку выхадзіў на замену, а хутка замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2021 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, па выніках сезона 2021 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1)Д2Слонім-2017142
2018 (2)Д1Гарадзея50
2019Д1Гарадзея20
2020Д2Слонім-2017212
2021Д2Баранавічы289

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі

  1. Артюх стал игроком “Городеи”
  2. “Городея” продлила контракт с Мартином Артюхом на 2 года
  3. Артюх покинул “Городею”
  4. Артюх вернулся в “Слоним-2017”
  5. Форвард Артюх поставил подпись под двухлетним контрактом с “Ислочью”
  6. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта