wd wp Пошук:

Марцін Валадковіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марцін Валадковіч герба «Радван» (каля 1500 — да 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (згадв. 1559), пісар земскі менскі (з 1565), суддзя земскі менскі (з 1570), гараднічы менскі.

Біяграфія

З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета. Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згадваецца ў 1520 годзе, калі быў княжацкім суддзёй пры разглядзе справы пра збіццё маці сынам[2]. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў Алелькавічаў[3], таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак Савічы[4]. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў. У 1558 годзе быў уласнікам маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку Грэск[5]. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой. Быў гаспадарскім паслом на менскім павятовым сейміку (1566). З 1565 года земскі пісар менскі. Браў удзел у 2-й (1566), а пазней і 3-й (1588) рэдакцыях Статуту ВКЛ. Быў гаспадарскім паслом на Люблінскім сейме (1569). З 1570 года суддзя земскі менскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя.

Быў жанаты з Людмілай Есманоўнай; у другім шлюбе з Раінай кн. Друцкай-Горскай (не пазней за 1560).

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.
  2. РИБ. Т. ХХ. Стб. 1481. № 162.
  3. Lietuvos Metrika (1540-1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė–Saviščevienė, J. Karpavičienė, Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003, LXVIII+262 p., 500 egz. – Р. 62. № 91; P. 107. № 167.
  4. AGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery ks. Słuckich. Паводле: Скяп’ян А. А. Двор і слугі…
  5. Минская старина. Вып. 4. — Минск, 1913. — С. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Валадковічы
Катэгорыя·Гараднічыя менскія
Катэгорыя·Пісары земскія менскія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзякі гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Суддзі земскія менскія
Катэгорыя·Валадковічы