wd wp Пошук:

Марцін-камень браслаўскі

Ма́рцін-ка́мень бра́слаўскі — геалагічны помнік прыроды Беларусі. За 1,5 км на паўночны захад ад в. Лайбуны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2x2 см). Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырыня 3,3 м, вышыня 0,8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тысяч гадоў назад з паўднёва-заходняй Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць два паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыбіня 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тысяч гадоў назад. Меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1992 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Лайбуны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Культавыя камяні
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара